Нільс Герман Нільсан-Эле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нільс Герман Нільсан-Эле
шведск.: Nils Herman Nilsson-Ehle
Дата нараджэння 12 лютага 1873(1873-02-12)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 1949(1949-12-29)[1][2] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці генетык, выкладчык універсітэта, батанік
Навуковая сфера батаніка і генетыка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нільс Герман Нільсан-Эле (шведск.: Nils Herman Nilsson-Ehle, 12 лютага 1873, г. Скаруп, Швецыя — 29 снежня 1949, г. Лунд)— шведскі генетык. Выявіў паліген.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Лундскі ўніверсітэт у 1894 годзе. З 1900 года ў Шведскай асацыяцыі насенняводства, з 1915 года ў Інстытуце генетыкі і селекцыі ў г. Лунд, у 19251939 гадах у Інстытуце селекцыі раслін у г. Свалёф.

Аўтар навуковых прац па батаніцы, гібрыдызацыі, генетыцы раслін.

Вывучаў генетыку колькасных адзнак у сельска-гаспадарчых раслін, правёў фундаментальныя даследаванні па поліплаідыі і эксперыментальным мутагенезе, трыплаідыі ў яблынь.

Устанавіў палімернае (палігеннае) наследаванне ў большасці сельска-гаспадарчых культур.

Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1924). Замежны член-карэспандэнт АН СССР (1932).

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Сярод навуковых прац Нільсана-Эле:

  • N.H. Nilsson-Ehle: Om lifstyper och individuell variation. In: Botaniska Notiser 1907, S. 113-140.
  • N.H. Nilsson-Ehle: Om nordskandinaviska och andra tidiga hafresorter och fösök till deras förbättrande genom individualförädling och korsning. In: Sveriges Utsädesförenings Tidskrift 17/1907, S. 209-218.
  • N.H. Nilsson-Ehle: Einige Ergebnisse von Kreuzungen bei Hafer und Weizen. In: Botaniska Notiser 1908, S. 257-294

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 347. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]