Нінліль
| Нінліль | |
|---|---|
Энліль і Нінліль багіня-маці |
|
| Міфалогія: | Шумера-акадская |
| Муж: | Энліль |
| Дзеці: | Нанна, Нергал, Ніназу, Энбілулу, Нінурта |
Нінлі́ль (шумер. «Уладарка паветра») — багіня, гаспадыня ветру, жонка Энліля ў шумера-акадскай міфалогіі.
Імёны Нінліль і яе мужа Энліля сустракаюцца разам на шумерскіх гліняных таблетках ужо ў 3 тыс. да н. э. Паводле паданняў, Нінліль паходзіла з міфічнай краіны Дзільмун (магчыма, Бахрэйну). Мяркуюць, што першапачаткова яна ўвасабляла вобраз багіні-маці і заступніцы земляробаў. Энліль і Нінліль сустрэліся на рацэ каля месапатамскага горада Ніпура. Энліль прывабіў юную Нінліль сваёй прыгажосцю ці танцам. Матыў іх кахання непасрэдна звязаны з ракою ці нават замагільным светам, адкуль Нінліль выратоўвае свайго мужа. У пазнейшай версіі міфа, Энліль гвалціць Нініліль.
Багіня Нінліль таксама была вядомай у асірыйскай і вавілонскай міфалогіі, дзе выступала ў якасці жонкі багоў Ашура і Мардука.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- (англ.) Michael Jordan, Encyclopedia of Gods, Kyle Cathie Limited, 2002.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па міфалогіі Міжрэчча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |