Ніцэлопсіс двухдомны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ніцэлопсіс двухдомны
Nitellopsis obtusa.jpeg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nitellopsis obtusa J. Groves, 1919

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   40811
EOL   913079
IPNI   ???
TPL   ???

Ніцэлопсіс двухдомны (Nitellopsis obtusa) — водная расліна з сямейства харавыя (Characeae).

Ніцэлопсіс двухдомны распаўсюджаны па тэрыторыі ўсёй Еўропы і Паўночнай Азіі да Сібіры і Японіі. На паўночным захадзе Еўропы сустракаецца рэдка, некалькі часцей у паўночных і ўсходніх рэгіёнах. Расліна добра пераносіць пэўнае невысокае ўтрыманне солі ў вадзе, таму сустракаецца не толькі ў глыбокіх азёрах з празрыстай нямутнай вадой, але і ў змяшаных водах узбярэжжаў Паўночнага і Балтыйскага мора. Расце пераважна на глыбіні 4-10 метраў у азёрах мезатрофнага тыпу. Апошнія даследванні сведчаць аб тым, што невысокая доля угнаенняў (антрапагенная эўтрафікацыя) не мае значнага ўплыву на жыццяздольнасць і функцыянальныя працэсы расліны пры ўмове дастатковай колькасці пажыўных рэчываў.

Некаторыя расліны дасягаюць максімальнай даўжыні 2 метра, звычайная даўжыня ніцэлопсіса двухдомнага складае ад 20 да 50 сантыметраў.