Нішская аперацыя (1915)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нішская аперацыя, 1915)
Пра бітву Другой сусветнай вайны гл. Нішская аперацыя (1944)
Нішская аперацыя
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Дата 14 кастрычніка 1915 - 9 лістапада 1915
Месца Фронт ад Лескаваца да Нягоціна
Вынік Перамога Балгарыі
Праціўнікі
Сцяг Сербіі (1882-1918) Сербія Сцяг Балгарыі Балгарыя
Камандуючыя
Стэпа Сцяпанавіч Клімент Баяджыеў
Сілы бакоў
2-я армія
8 пяхотных дывізій, усяго 200 000 чалавек
1-я армія
4 пяхотных дывізій, 440 гармат, усяго 145 000 чалавек
Страты
6000 забітымі, параненымі і палоннымі 2200 забітымі, 6980 параненымі

Ні́шская апера́цыя (14 кастрычніка 1915 — 9 лістапада 1915) — ваенная аперацыя падчас Першай сусветнай вайны. Пасля ўступлення ў Першую сусветную вайну балгарская армія ўварвалася на тэрыторыю Сербіі і ў выніку баёў у раёне Маравы прасунулася на 90 км і захапіла Ніш.

Ход бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго як балгарскія войскі сканцэнтраваліся на мяжы з Сербіяй усё было гатова да пачатку наступу супраць сербскіх войскаў. Раніцай 15 кастрычніка падраздзялення 1-й балгарскай арміі генерала Баяджыева перасеклі сербска-балгарскую мяжу і ўварваліся на тэрыторыю Сербіі. Балгарскія войскі пачалі напады на добра ўмацаваныя пазіцыі сербаў ля Пірата і на рацэ Цімок. Аднак першапачатковыя баі поспеху балгарскім войскам не прынеслі, таксама прасоўванне балгарскіх войскаў абцяжарвалі цяжкапраходныя дарогі і дрэннае надвор'е.

Пасля 10 дзён баёў балгарам усё ж удаецца ўзяць Пірат, а сербскія войскі адыходзяць за Цімок. 1-я балгарская армія з 23 кастрычніка пачала праследаванне сербскіх войскаў. Балгарская армія працягвала наступ і 5 лістапада заняла найважнейшых сербскі горад Ніш. Нішская аперацыя доўжылася 27 дзён і скончылася перамогай балгарскай арміі. Падраздзяленні 1-й балгарскай арміі ўварваліся на тэрыторыю Сербіі на 90 км і занялі найважнейшы населены пункт. Сербскія войскі страцілі каля 6000 чалавек, 60 гармат і вялікую колькасць розных запасаў. Балгарская армія таксама панесла адчувальныя страты, страціўшы каля 9000 чалавек.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Атанас Пейчев. 1300 години на стража. — 2. — София: Военно издателство, 1981. — 277 с.