Ніёвэ Рэпублік
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ніёвэ Рэпублік Nieuwe Republiek |
|||||||
|
|||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
| Сталіца | Фрэйхейд | ||||||
| Мова | нідэрландская, афрыкаанс, англійская, зулу | ||||||
| Валюта | паўднёваафрыканскі фунт | ||||||
| Форма кіравання | рэспубліка | ||||||
| Прэзідэнт | |||||||
| - 1884 – 1888 | Лукас Ёханэс Мэер | ||||||
| Сёння | |||||||
Ніёвэ Рэпублік (афр.: Nieuwe Republiek, літ. Новая Рэспубліка) — бурская рэспубліка, існаваўшая ў 1884 – 1888.
Гісторыя [правіць]
У 1884, падчас зулускай грамадзянскай вайны, правадыр зулусаў Дінузулу наняў армію з бураў і брытанцаў, паабяцаўшы перадаць ім каля трэці тэрыторыі Каралеўства Зулу ўздоўж ракі Умфалозі. Пасля перамогі ён стрымаў сваё абяцанне, і 5 жніўня 1884 буры абвясцілі стварэнне Ніёвэ Рэпублік. Прэзідэнтам рэспублікі стаў бурскі генерал Лукас Ёханес Мэер. У 1888 рэспубліка ўвайшла ў склад Трансвааля.