Камер-фур’ер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Обер-фур'ер)

Камер-фур’ер — чын і прыдворная пасада пры рускім імператарскім двары. У яго абавязкі ўваходзіла кіраванне прыдворнымі служыцелямі і вядзенне спецыяльных «камер-фур’ерскіх журналаў», у якіх штодня адзначаліся ўсе падзеі пры двары. Першы раз згадваўся ў «Журнале Прыдворнай канторы на знатныя пры яе імператарскай вялікасці аказіі» за 17341736 гады. Па прыдворным штаце, зацверджаным 30 снежня 1796 года, аднесены да VI класу «Табелі аб рангах», выконваў абавязкі памочніка обер-цырымоніймайстара. У гэтай якасці чын захаваўся да лютага 1917 года.