Ода да радасці
«Да ра́дасці» (ням. An die Freude) — ода, напісаная ў 1785 годзе Фрыдрыхам Шылерам для дрэздэнскай масонскай ложы па замове Хрысціяна Готфрыда Кёрнера
У гэтай одзе драматург выразіў важнейшыя бакі свайго светаўспрымання, веру ў чалавека, любоў да жыцця і ўпэўненасць у тым, што лепшыя пачаткі павінны трыўмвафаць над злом[1]. З гэтым гімнам Шылер выходзіць за рамкі індывідуалістычнай лірыкі асабістых перажыванняў, якая была характэрна для тагачаснай буржуазнай літаратуры. Верш задуманы як харавая песня, якая выражае калектыўныя эмоцыі супольнасці аднадумцаў, у якіх, па думцы паэта, ужо патэнцыйна прысутнічае пачуццё будучага вызвалення чалавецтва[2].
Ода была зменена ў 1793 і пакладзеная на музыку Людвігам ван Бетховенам, у апошняй чацвёртай частцы 9-й сімфоніі.
Ода «Да радасці» з'яўляецца гімнам Еўрапейскага Саюза. Афіцыйную аранжыроўку напісаў Герберт фон Караян.
У 2003 годзе кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза вырашыла, што афіцыйным гімнам з'яўляецца толькі мелодыя Бетховена, без словаў на нямецкай мове, дзеля раўнапраўя нацыянальных моў Еўрасаюза.
На беларускую мову твор пераклалі Алег Лойка і Кацярына Тычына (апошні пераклад не апублікаваны).
Зноскі
Спасылкі [правіць]
| Творы Фрыдрыха Шылера | |
|---|---|
| Драматычныя творы | |
| Лірыка (выбраная) |
Ода да радасці | Адрачэнне | Багі Грэцыі | Мастакі | Закрытая статуя ў Саісе | Падзел зямлі | Ксеніі | Пальчатка | Кубак | Ібікавы журавы | Рыцар Тагенбург | Пярсцёнак Палікрата | Змаганне з драконам | Зарука | Песня пра звон | Nänie | Пачатак новага века | Свята пераможцаў |
| Проза (выбраная) | |
| Філязоўскія працы (выбраныя) | |
| Гістарычныя працы | |
| Часопісы | |