Окска-Данская раўніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Окска-Данская раўніна — раўніна ў Еўрапейскай частцы Расіі. Размешчана ў межах Рускай раўніны паміж Сярэднярускім і Прыволжскім узвышшамі, ад ракі Акі на поўначы да Калацкага ўзвышша на поўдні.

Паўночная і цэнтральная частка Окска-Данской раўніны завецца Тамбоўскай раўнінай.

Плоска-хвалісты рэльеф водападзелаў з вышынёй 150—180 м чаргуецца з шырокімі тэрасаванымі далінамі, ярамі і ўпадзінамі. Складзена моцна размытай марэнай, перакрытай пяскамі па далінах, покрыўнымі і лёсападобнымі суглінкамі на водападзелах. Размешчана галоўным чынам у зоне лесастэпу. Ападкаў 450—500 мм на год. Глебы пераважна шэрыя лясныя і чарназёмныя.