Олаф Магнус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Олаф Магнус (лац.: Olaus Magnus, або Magni, латынізацыя Månsson, або пераклад Store; 14901557) — шведскі царкоўны дзеяч, архібіскуп Упсалы, дыпламат, пісьменнік і картограф. Бацькамі Олафа былі Монс Петэрсан Стурэ (шведск.: Mans Petersson Store) і Крысціна. Брат архібіскупа і гісторыка Іаана Магнуса (Юхана Монсана).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Олаф нарадзіўся ў кастрычніку 1490 у Лінчэпінгу (або ў Шэнінгэ), вучыўся ў Лінчэпінгу, у Вестэросе, затым у Ростаку, магчыма, атрымаў ступень магістра ў Кёльне (1514).

У 151819 па заданні апостальскага камісара і прадстаўніка папскай курыі (Іаганес Арчымбольд Ангел) падарожнічаў па Норланду і Паўночнай Нарвегіі, прадаючы індульгенцыі і заадно знаёмячыся з геаграфіяй і мясцовымі звычаямі. Акрамя таго, у сваёй кнізе ён зазначыў, што паездка таксама была накіравана на барацьбу з лютэранскай ерассю.

Копія карты Carta Marina, зробленая ў 1949 у Швецыі з мюнхенскага асобніка

Пазней служыў канонікам ва Упсале і Вестэросе, у 1520 быўшы ў Стакгольме, апынуўся сведкай «крывавай лазні», учыненай датчанамі. У 1523 ён быў архідыяканам у Стрэнгнесе, дзе 6 чэрвеня рыксдаг абраў Густава Васу каралём. У гэтым жа годзе новы кароль прызначыў Іаана Магнуса (Юхана) архібіскупам Упсалы (і ўсёй Швецыі) і адправіў яго брата Олафа ў Рым дамагацца зацвярджэння гэтага прызначэння Святым прастолам. Аднак Папа адмовіў, што так ці інакш спрыяла хуткай Рэфармацыі ў Швецыі.

Да 1530 Олаф, застаючыся сакратаром свайго брата-архібіскупа, шмат падарожнічаў па Еўропе з дыпламатычнымі місіямі. Сярод іх згадваецца паездка ў Нідэрланды з даручэннем удзельнічаць у гандлёвых перамовах з кіраўніцтвам ганзейскіх гарадоў. З пачаткам Рэфармацыі і Юхану, і Олафу заставацца ў краіне было небяспечна, у 1530 іх маёмасць была канфіскавана, і яны вырашылі не вяртацца ў Швецыю, пасяліўшыся ў Гданьску.

У 1544 годзе памёр Іаан Магнус, і 26 кастрычніка Папа Павел III прызначыў Олафа архібіскупам Упсалы — чыста намінальна, з прычыны таго, што пра вяртанне не магло ісці гаворкі. Тым не менш у гэтай якасці ён удзельнічаў у Трыдэнцкім саборы ў 154549. Пазней Олаф быў канонікам у Льежы, Жыгімонт I прапанаваў яму аналагічнае месца ў Познані, але ён адмовіўся. З 1550 практычна бязвыезна жыл у Рыме ў кляштары Св. Брыгіты.

Олаф Магнус памёр 1 жніўня 1557 (1558), пахаваны ў царкве Санта-Марыя-дэль-Аніма ў Рыме, але месцазнаходжанне надмагільнай пліты невядома, верагодна, яна была страчана падчас рэстаўрацыі 1776 года.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Рыбная лоўля. Ілюстрацыя з Гісторыі…, 1555.
Гравюра «Рыбны дождж» (1555)

Менавіта ў Данцыгу Олаф па савеце свайго сябра партугальца (Damianus a Goes) пачаў вывучаць культуру і гісторыю пакінутай радзімы. У 1537 браты перабраліся ў Мантую, затым у Рым. У 1538-40 яны жылі ў Венецыі ў Патрыярха Венецыянскай рэспублікі Джэралама Квірыні, які зацікавіўся даследаваннямі Скандынавіі. Пры яго фінансавай падтрымцы Олаф скончыў і надрукаваў некалькі копій карты Паўночнай Еўропы, вядомай як Carta Marina.

Акрамя яе Олаф напісаў знакамітую Historia de Gentibus Septentrionalibus (Гісторыя паўночных народаў), надрукаваную ў 1555 у Рыме. Гісторыя… з'яўляецца літаратурным працягам яго працы над Картай, у ёй прысутнічаюць яго ўласныя ўспаміны пра паездку па Норландзе, легенды, фальклор, этнаграфічныя звесткі, фрагменты класічных прац Саксона Граматыка і іншых. Гэта кніга доўгі час заставалася найаўтарытэтнай крыніцай ведаў пра Швецыю. Яе папулярнасць тлумачылася таксама мноствам невялікіх эскізаў, якія ілюстравалі звычаі Поўначы, дзіўныя для ўсёй асвечанай Еўропы.

Кніга перакладалася (арыгінал быў напісаны, зразумела, на латыні) на італьянскую (1565), нямецкую (1567), англійскую (1658), нідэрландскую мовы (1665) і перадрукоўвалася (са скарачэннямі) у Антверпене (1558 і 1562), Парыжы (1561), Амстэрдаме (1586), Франкфурце (1618) і Лейдэне (1652). На шведскую мову яна была перакладзена толькі ў 1909 годзе.

Дзякуючы гэтай працы Олаф Магнус разглядаецца як першы гуманіст Швецыі, больш таго, Гісторыя… разглядаецца як важны, у тым ліку ідэйны, крыніца фундаментальнай гістарычнай працы Олафа Рудбека Старэйшага Atlantica.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]