Олаф I (кароль Даніі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Олаф I, кароль Даніі)
Олаф I
дацк.: Oluf I
манарх Даніі
10 ліпеня 1086 — 18 жніўня 1095
Папярэднік Кнуд IV Святы
Пераемнік Эрык I, кароль Даніі

Нараджэнне каля 1050[1]
Смерць 18 жніўня 1095[2]
Род Эстрыдсены
Бацька Свен II Эстрыдсен[3]
Жонка Інгігерд Харальдсдоцір[4]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Олаф I Голад (дацк.: Oluf 1. Hunger; 1050? — 18 жніўня 1095) — кароль Даніі. Адзін з сыноў караля Свена II Эстрыдсена, пасля смерці свайго брата Кнуда быў абраны каралём нягледзячы на тое, што ў той момант знаходзіўся ў закладніках у графа Фландрыі Роберта I. Аднак Олафа неўзабаве абмянялі на яго малодшага брата Нільса, і ён вярнуўся ў Данію. Ажаніўся за Інгігерд Харальдсдацір, дачцэ караля Нарвегіі Харальда Хардродэ і Лізаветы Яраслаўны.

Мянушку «Голад» Олаф атрымаў з-за неўраджая на працягу некалькіх гадоў, які быў успрыняты як Божая кара за забойства папярэдняга караля, тым больш Олаф разам з братамі Эрыкам і Нільсам першапачаткова належалі да партыі, апазіцыйнай каралю Кнуду. Олаф памёр 18 жніўня 1095 пры дзіўных акалічнасцях; з апісання Саксона Граматыка можна выказаць здагадку, што ён прынёс сябе ў ахвяру для адкуплення грахоў Даніі.

Зноскі

  1. Olaf I , aka Olaf Hunger // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]