Оле Ліла-Ольсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Олі Ліла-Ольсен
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Олі Андрэас Ліла-Ольсен
Арыгінальнае імя нарв.: Ole Andreas Lilloe-Olsen
Грамадзянства Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Дата нараджэння 27 красавіка 1883(1883-04-27)
Месца нараджэння Осла, Нарвегія
Дата смерці 29 красавіка 1940(1940-04-29) (57 гадоў)
Месца смерці Осла, Нарвегія
Від стралковага спорту кулявая стральба
Медалі
Алімпійскія гульні
Золата Антверпен 1920 100 м па беглых аленях,
падвойны выстрал
Золата Антверпен 1920 100 м па беглых аленях,
адзіночны выстрал (каманда)
Золата Антверпен 1920 100 м па беглых аленях,
падвойны выстрал (каманда)
Золата Парыж 1924 100 м па беглых аленях,
падвойны выстрал
Золата Парыж 1924 100 м па беглых аленях,
адзіночны выстрал (каманда)
Срэбра Парыж 1924 100 м па беглых аленях,
падвойны выстрал (каманда)

Оле Андрэас Ліла-Ольсен (нарв.: Ole Andreas Lilloe-Olsen, 27 красавіка 1883, Осла, Нарвегія — 29 красавіка 1940, там жа) — выбітны нарвежскі стралок, пяціразовы алімпійскі чэмпіён. Самы тытулаваны нарвежскі спартсмен у гісторыі летніх Алімпіяд.

Нарадзіўся ў сям’і буйных землеўладальнікаў. Вучыўся на агранома. У 1910 годзе ажаніўся. Стральбой пачаў займацца ў 1905 годзе, выйграў шэраг нацыянальных спаборніцтваў. У 1920 годзе быў уключаны ў нацыянальную зборную Нарвегіі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Антверпене, на гульнях выйграў тры залатыя камплекты ўзнагарод, два ў камандных спаборніцтвах, адзін у індывідуальнай дысцыпліне. На наступнай Алімпіядзе ў Парыжы, выйграў яшчэ два камплекты залатых узнагарод. Памёр у 1940 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]