Олівер Голдсміт
| Олівер Голдсміт | |
| Oliver Goldsmith | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Дата смерці: |
4 красавіка 1774 (43 года) |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
пісьменнік, драматург, паэт |
| Кірунак: |
сентыменталізм |
| Мова твораў: |
англійскі |
Олівер ГОЛДСМІТ (Oliver Goldsmith; 10 лістапада 1730, Кілкені-Уэст, графства Уэстміт, Ірландыя — 4 красавіка 1774) — брытанскі пісьменнік.
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Скончыў Дублінскі ўніверсітэт (1749). Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Эдынбурга і Лейдэна (1752—56). Прафесар Каралеўскай акадэміі (з 1770).
Творчасць [правіць]
Першы твор — «Даследаванне пра сучасны стан славесных навук у Еўропе» (1759). Вядомасць яму прынёс цыкл сатырычных нарысаў, прысвечаных найважнейшым праблемам духоўнага і палітычнага жыцця Англіі, «Грамадзянін свету, або Пісьмы кітайскага філосафа, які жыве ў Лондане, сваім сябрам на Усходзе» (1760— 61). Новым этапам у англійскай асветніцкай літаратуры стаў напісаны ў рэчышчы сентыменталізму яго раман «Уэйкфілдскі святар» (1766), у якім паказана патрыярхальнае жыццё ў адзінстве з прыродай, непрыняцце эгаізму «вялікага свету». Паэмы «Вандроўнік» (1764) і «Пакінутая вёска» (1770) з дэмакратычнасцю мовы і жанравымі навацыямі прадвызначылі пазнейшыя адкрыцці рамантыкаў. Аўтар камедый «Дабрачок» (1766) і «Ноч памылак» (1773), сатырычнай паэмы «Адплата» (1774), літаратурна-крытычных трактатаў.
Літаратура [правіць]
- Саркісава Н. Голдсміт // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
Спасылкі [правіць]
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 10 лістапада
- Нарадзіліся ў 1730 годзе
- Памерлі 4 красавіка
- Памерлі ў 1774 годзе
- Драматургі паводле алфавіту
- Драматургі 18
- Драматургі Вялікабрытаніі
- Паэты Вялікабрытаніі
- Пісьменнікі Вялікабрытаніі
- Пісьменнікі Ірландыі
- Англамоўныя пісьменнікі
- Англамоўныя паэты
- Эсэісты Ірландыі
- Пісьменнікі-ўрачы