Олі Рэн
| Олі Рэн Olli Rehn |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 12 ліпеня 2004 — 11 лістапада 2004 | |||
| Папярэднік: | Эркі Лііканен | ||
| Пераемнік: | Вівіян Рэдзінг (камісар па развіцці інфармацыйнага таварыства); Гюнтэр Ферхойген (камісар па пытаннях прадпрымальніцтва і прамысловасці) |
||
|
|||
| 22 лістапада 2004 — 9 лютага 2010 | |||
| Папярэднік: | Гюнтэр Ферхойген і Янез Потачнік | ||
| Пераемнік: | Штэфан Фюле | ||
|
|||
| з 9 лютага 2010 | |||
| Папярэднік: | Хаакін Альмунія | ||
| Партыя: | |||
| Адукацыя: | Макалестэр-каледж, Сент-Пол, Мінесота (бакалаўрыят), Хельсінкскі ўніверсітэт (магістратура) | ||
| Нараджэнне: | 31 сакавіка 1962 (51 год) Мікелі, Фінляндыя |
||
Олі Ільмары Рэн, часам Олі Рэн (фін.: Olli Ilmari Rehn; нар. 31 сакавіка 1962 года, Мікелі, Фінляндыя) — фінскі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння ў 2004-2010, еўрапейскі камісар па фінансах з 2010 года.
Скончыў бакалаўрыят Макалестэр-каледжа ў Сент-Поле, штат Мінесота (вывучаў эканоміку, міжнародныя адносіны і журналістыку) і Хельсінкскі ўніверсітэт, дзе стаў магістрам палітычных навук. Уступіў у Партыю цэнтра, займаў там розныя кіруючыя пасады, быў членам фінскага парламента.
У 1995 годзе Рэн стаў членам Еўрапарламента. У 2004 годзе на кароткі час стаў камісарам па пытаннях прадпрымальніцтва і інфармацыйнага грамадства ў камісіі Рамана Продзі, тэрмін дзеяння якой мінаў у тым жа годзе. Свае паўнамоцтвы Олі Рэн дзяліў з прадстаўніком Янам Фігелем. У лістападзе 2004 года Рэн быў прызначаны камісарам па пытаннях пашырэння Еўрасаюза. На гэтай пасадзе Рэн вёў перамоўныя працэсы з прэтэндэнтамі на ўступленне ў Еўрасаюз, у 2007 годзе ў Еўрасаюз увайшлі Румынія і Балгарыя. Далейшае пашырэнне, на думку Рэна, павінна закрануць перш за ўсё заходнюю частку Балканскага паўвострава - у прыватнасці, Харватыя павінна ўвайсці ў Еўрасаюз не пазней за 2012 год.
| Гэта пачатак артыкула пра члена Еўрапейскай камісіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |