Омата
О́мата, або омата-кё (па-японску: 大本教, おおもときょう –о:мотокё:). О-мото-кё з японскай мовы «дактрына (кё) вялікага (ō) пачатку (мото)». Узнiкла ў 1892 годзе ў Японii. Некаторыя даследчыкі лiчаць гэту рэлiгiю „рэфармаваным сiнтаiзмам“, сектай рэлiгii сiнта, але паводле дактрыны гэтага веразнаўства бачна, што омата самастойная рэлiгiя, з сiнта мае падабенства толькi абрадавую, некаторыя святы запазычыла з сiнта (напрыклад, як бахаі з іслама).
[правіць] Прарокі
Прарокаў гэтай рэлiгii двое — мужчына i жанчына, яны незалежна адзiн ад аднога атрымалi вестку ад Бога. Неграматная жанчына Нао Дэгуцi (1836—1918) напiсала пад дыктоўку звыш святое пiсанне омата — „о-худэсакi“ алфавiтам катаканай. Мужчына, святар сiнта Кiсабура Уэда, атрымаў вестку звыш, што трэба знайсцi гэту жанчыну для ўправаджвання ў жыццё новага вучення. Калi ён сустрэуся з Нао, то ажанiўся на яе дачцэ i ўзяў iмя Онiсабура Дэгуцi. (1871—1948).
[правіць] Прыналежнасць Омата
О́мата нельга аднесцi канкрэтна да монатэiстычных цi полiтэiстычных рэлiгiй. Дактрына яе прызнае вышняга адзiнага Бога, нiжэй ёсць два Багі Iдзу i Мiдзу ("агонь" i "вада", iн i ё) — разам яны складваюць „тройцу“. Камi-багоў рангам нiжэй можна параўнаць з анёламi, архангеламi, серафiмамi еўрапейскiх рэлiгiй. Ахоўнiца Веры лiчыцца апастассю Бога Iдзу (мужчынскай энергii), а мужчына першасвятар — апастассю Мiдзу ( жаночай энергii). Гэта, нібы робiць рэлiгiю мягкай, негвалтоўнай, ненавязлівай. Сапраўды, у гады 1930—1940 у мiлiтарысцкай Японii омата выступала пад пацыфiсцкiмi сцягамi i яе ўрад Японii імкнуўся забаранiць, заснавальнiкаў i вернiкаў арыштоўвалi i кiдалi ў турмы, а цэрквы омата разбуралi.
[правіць] Омата ў Беларусi
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |

