Омская вобласць
|
|
|||
![]() |
|||
| Афіцыйная мова | руская | ||
| Тып суб'екту федэрацыі | Вобласць | ||
| Федеральная акруга | Сібірская | ||
| Эканамічная акруга | Заходне-Сібірская | ||
| Сталіца | Омск | ||
| Губернатар | Леанід Палежаеў | ||
| Плошча - Усяго - % Вада |
31 месца 139 700 км2 |
||
| Насельніцтва - Усяго (2006) - Шчыльнасць |
25 месца 2 034 600 14,9/км² |
||
| Аўтамабільны код | 55 | ||
| Часавы пояс | MSK+3 | ||
Омская вобласць, суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўднёвым захадзе Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — Омск. Створана 7 снежня 1934 года, сучасныя межы набыла ў 1943 годзе.
Агульная колькасць насельніцтва - 2046.6 тыс.чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 14,6 чал./км2 (2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 69,0 % (2005). Прыкладна палова насельніцтва вобласці, 1,1 млн. чал., жыве ў адміністрацыйным цэнтры г. Омск, на поўдні вобласці. Бо́льшая частка астатняга насельніцтва жыве ўздоўж галоўных транспартных восяў: транссібірскай чыгуначнай магістралі, якая перасякае вобласць з захаду на ўсход, і ракі Іртыш, якая цячэ з поўдня на поўнач. Гэты «транспартны крыж» намаляваны на гербе вобласці.
Омская вобласць мяжуе c Казахстанам на поўдні, з Цюменскай вобласцю на захадзе і поўначы, Новасібірскай і Томскай абласцямі на ўсходзе.
Тэрыторыя вобласці распасціраецца на 600 км з поўдня на поўнач і на 300 км з захада на ўсход. Галоўная водная артэрыя — Іртыш і яе прытокі Ішым, Омь, Аша, Тара. Вобласць размешчана на Заходне-Сібірскай раўніне, што абумоўлівае плоскі рэльеф. На поўдні — стэпы, паступова пераходзячыя ў лесастэпы, лес і балоцістую тайгу на поўначы. Глебы пяшчаныя, глеістыя. Уздоўж Іртыша, у г. зв. прыіртышша, назіраецца «аазісны» мікраклімат, з больш лясістым і авражным ландшафтам. Тут жа самыя ўрадлівыя землі рэгіёна.
Клімат рэзка кантынентальны: зіма халодная, сонечная і снежная, лета жаркае, сухое. Сярэдняя тэмпература студзеня −19 °C, ліпеня +19 °C, з тыповымі адхіленнямі да −35 °C і +35 °C, адпаведна. Ападкаў 300−400 мм у год.
Насельніцтва 2046,6 тыс. чалавек (2005), з якіх у гарадах пражываюць 69,0 %. Нацыянальны склад: рускія (83,5%), казахі (3,9%), украінцы (3,7%), немцы (3,7%) і татары (2,3%).
Падзяляецца на 32 раёна. Буйнейшы горад: Омск.
Змест |
