Ом, адзінка вымярэння
Ом (пазначэнне: Ом, Ω) — адзінка вымярэння электрычнага супраціўлення ў СІ. Ом роўны электрычнаму супраціўленню правадніка, паміж канцамі якога ўзнікае напружанне 1 вольт пры сіле пастаяннага току 1 ампер.
Хоць у Юнікодзе і прысутнічае значок ома (Ω, Ohm sign, U+2126), але яго кананічным раскладаннем з'яўляецца загалоўная грэцкая літара амега (Ω, U+03A9), г. з. гэтыя два знака павінны быць неадметныя з пункта гледжання карыстальніка. Рэкамендуецца для пазначэння ома выкарыстаць амегу.
Пры вылічэннях, асабліва рукапісных, варта зважаць на магчымую блытаніну паміж Омам і 0 м (так, 1 Ом і 10 м (метраў) — цалкам розныя велічыні) і паміж 0 і Ω.
Адзінка названая ў гонар нямецкага навукоўца Георга Сымона Ома.
Кратныя і дзельныя адзінкі [правіць]
Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
| Кратныя | Дзельныя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| парадак | назва | азначэнне | парадак | назва | азначэнне | ||
| 101 Ом | дэкаом | даОм | daΩ | 10−1 Ом | дэцыом | дОм | dΩ |
| 10² Ом | гектаом | гОм | hΩ | 10−2 Ом | сантыом | сОм | cΩ |
| 10³ Ом | кілаом | кОм | kΩ | 10−3 Ом | міліом | мОм | mΩ |
| 106 Ом | мегаом | МОм | MΩ | 10−6 Ом | мікраом | мкОм | µΩ |
| 109 Ом | гігаом | ГОм | GΩ | 10−9 Ом | нанаом | нОм | nΩ |
| 1012 Ом | тэраом | ТОм | TΩ | 10−12 Ом | пікаом | пОм | pΩ |
| 1015 Ом | петаом | ПОм | PΩ | 10−15 Ом | фемтаом | фОм | fΩ |
| 1018 Ом | экзаом | ЭОм | EΩ | 10−18 Ом | атаом | аОм | aΩ |
| 1021 Ом | зетаом | ЗОм | ZΩ | 10−21 Ом | зептаом | зОм | zΩ |
| 1024 Ом | ётаом | ІОм | YΩ | 10−24 Ом | ёктаом | іОм | yΩ |
У Сеціве [правіць]
| Адзінкі СІ | ||
|---|---|---|
| Асноўныя адзінкі | Ампер · Кандэла · Кельвін · Кілаграм · Метр · Моль · Секунда | |
| Вытворныя адзінкі | Бекерэль · Ват · Вебер · Вольт · Генры · Герц · Градус Цэльсія · Грэй · Джоўль · Зіверт · Катал · Кулон · Люкс · Люмен · Ньютан · Ом · Паскаль · Радыян · Сіменс · Стэрадыян · Тэсла | |
| Прынятыя для выкарыстання з СІ |
Астранамічная адзінка · Гектар · Градус дугі · Дальтон (Атамная адзінка масы) · Дзень · Дэцыбел · Літр · Хвіліна · Хвіліна дугі · Непер · Секунда дугі · Тона · Гадзіна · Электранвольт Атамная сістэма адзінак · Прыродная сістэма адзінак |
|
| Гл. таксама | Прыстаўкі СІ · Сістэма фізічных велічынь · Пераўтварэнне адзінак · Новыя вызначэнні СІ · Гісторыя метрычнай сістэмы | |
