Оракі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Оракі
(ульта, ольча, ульча)
Oroki-people.jpg
Агульная колькасць 322 у Расіі, 20 у Японіі
Рэгіёны пражывання Расія
Мова орацкая
Рэлігія Праваслаўе, анімістычныя культы, шаманізм
Блізкія этнічныя групы ульчы, орачы, нанайцы, удэгейцы

Оракі (саманазвы ульта, ольча, ульча)[1] - карэнныя насельнікі Сахаліна. Жывуць пераважна ў Сахалінскай вобл. Расіі. Нязначныя па колькасці групы ёсць таксама ў Хабараўскім крае, Японіі. Агульная колькасць у Расіі - 322 чал. (2002 г.), у Японіі - 20 чал. (прыкладныя звесткі 1989 г.).

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Оракі мігрыравалі на Сахалін у сярэднявеччы з папярэдніх раёнаў рассялення на р. Амур. Мелі сталыя кантакты з аўтахтонным насельніцтвам - ніўхамі і айнамі. Ад апошніх і атрымалі сённешнюю назву.

Падзяляюцца на дзве асноўныя групы - паўночную і паўднёвую. Паўночная месціцца ў раёне пас. Вал. Паўднёвая - бліз г. Паранайска. Традыцыйнымі заняткамі абедзьвюх груп з'яўляюцца лоў рыбы і паляванне. Аднак паўночныя оракі таксама трымаюць хатніх аленяў, якіх выкарыстоўваюць для перамяшчэння (ужываюць тып нарт, не характэрны для эвенкаў) або ў паляванні на лясных звяроў. Паўднёвыя орачы не займаюцца аленегадоўляй. Іх галоўныя гаспадарчыя заняткі - лоў рыбы і паляванне на марскіх звяроў, асабліва ластаногіх. У савецкі час паўночныя оракі былі аб'яднаны ў аленегадоўчы калгас, паўднёвыя засталіся рыбаловамі.

Ад суседніх народаў оракі адрозніваюцца сацыяльнай арганізацыяй. Яны падзяляюцца на на 15 родаў, аднак галоўнай сацыяльнай адзінкай з'яўляецца сям'я. Сем'і складаюць тэрытарыяльныя аб'яднанні, у склад якіх раней маглі ўваходзіць прадстаўнікі іншых этнасаў.

У мінулым оракі не вылучаліся як самастойны народ. У перапісах іх часцяком адносілі да эвенкаў ці ўльчаў. Толькі ў кан. XX ст. па патрабаванню вучоных быў наладжаны больш пільны ўлік. Негледзячы на фактычную згубу мовы, для оракаў характэрная моцная этнічная самасвядомасць.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Родная мова оракаў адносіцца да амурскай падгрупы тунгуса-маньчжурскіх моў. Відавочна, у мінулым падзялялася на паўночны і паўднёвы гутарковыя дыялекты. У выніку старонняга культурнага ўплыву і адукацыі на рускай мове, большасць оракаў ужо не размаўляе на ёй. Пісьмовасць на аснове кірыліцы распрацавана ў 2008 г.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Хрысціянізацыя амаль не закранула оракаў. Пэўная колькасць вернікаў належаць да праваслаўнай царквы. Захаваліся анімістычныя і пахавальныя культы. Раней існаваў шаманізм, былі распаўсюджаны шматлікія забабоны.

Зноскі

  1. Смоляк А. В. Ороки. // Народы России: Энциклопедия. / Главный редактор В. А. Тишков. - М.: Большая Российская Энциклопедия, 1994. C. 259