Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Cavaliere OMRI BAR.svg 150px
Арыгінальная назва

Ordine al Merito della Repubblica Italiana

Краіна

Flag of Italy.svg Італія

Тып

Ордэн

Статус

уручаецца

Статыстыка
Дата заснавання

1951

Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (італ.: Ordine al merito della Repubblica Italiana, скарочанае найменне OMRI) — вышэйшы ордэн Італіі.

Главой ордэна з'яўляецца Прэзідэнт Італіі, ён узначальвае Савет ордэна, у які, апроч Прэзідэнта, уваходзяць Канцлер ордэна і 16 членаў. Канцылярыя ордэна знаходзіцца ў Рыме.

Гісторыя ордэна[правіць | правіць зыходнік]

Знак ордэна ў 1951—2001 гадах

Заснаваны законам № 178 ад 3 сакавіка 1951 года (набыў моц з 1952 года). Ордэн прызначаны для ўзнагароджання за значныя заслугі перад нацыяй у вобласці літаратуры, мастацтва, эканомікі, дабрачыннасці, грамадскай і гуманітарнай дзейнасці. Узнагароджваюцца грамадзянскія і ваенныя дзяржаўныя служачыя за выдатныя заслугі.

Ордэн замяніў адмененыя ў 1951 годзе каралеўскія ордэны Дабравешчання (італ.: Ordine della santissima Annunziata), Кароны Італіі (італ.: Ordine della Corona d’Italia) і Святых Маўрыкія і Лазара (італ.: Ordine dei Santi Maurizio e Lazzaro)

30 сакавіка 2001 года ўсталяваны новыя ордэнскія знакі[1].

Ступені ордэна[правіць | правіць зыходнік]

  1. Кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага вялікай стужкай (італ.: cavaliere di gran croce decorato di gran cordone)
  2. Кавалер Вялікага крыжа (італ.: cavaliere di gran croce)
  3. Вялікі афіцэр (італ.: grande ufficiale)
  4. Камандор (італ.: commendatore)
  5. Афіцэр (італ.: ufficiale)
  6. Кавалер (італ.: cavaliere)
К. Чампі перадае знакі Кавалера Вялікага крыжа на ланцугу Прэзідэнту Дж. Напалітана

Кавалер Вялікага крыжа на ланцугу[правіць | правіць зыходнік]

Cordone di gran Croce di Gran Cordone OMRI BAR.svg (1951—2001 гады); ITA OMRI 2001 GC-GCord BAR.svg (з 2001 года)

Найвышэйшая ступень ордэна. Ступень прызначана для глаў дзяржаў. Знак ордэна носіцца на ланцугу, залатая васьміканцовая зорка на левым баку грудзей.

Кавалер Вялікага крыжа[правіць | правіць зыходнік]

Cordone di gran Croce OMRI BAR.svg (1951—2001 гады); ITA OMRI 2001 GC BAR.svg (з 2001 года)

Кавалеры носяць знак на зялёна-чырвонай плечавой стужцы і васьміканцовую зорку на левым баку грудзей.

Вялікі афіцэр[правіць | правіць зыходнік]

Grande ufficiale OMRI BAR.svg (1951—2001 гады); ITA OMRI 2001 GUff BAR.svg (з 2001 года)

Узнагароджаныя носяць знак на шыйнай стужцы (жанчыны на банце, на грудзі) і чатырохканцовую зорку (да 2001 года — васьміканцовую) на левым баку грудзей.

Камандор[правіць | правіць зыходнік]

Commendatore OMRI BAR.svg (1951—2001 год); ITA OMRI 2001 Com BAR.svg (з 2001 года)

Знак носіцца на шыйнай стужцы, зоркі няма. Жанчыны носяць знак на грудзі, на банце з ордэнскай стужкі.

Афіцэр[правіць | правіць зыходнік]

Ufficiale OMRI BAR.svg (1951—2001 год); ITA OMRI 2001 Uff BAR.svg (з 2001 года)

Залаты знак, без эмалі, носіцца на левым боку грудзі. Для жанчын прадугледжаны бант з ордэнскай стужкі.

Кавалер[правіць | правіць зыходнік]

Cavaliere OMRI BAR.svg (1951—2001 гады); ITA OMRI 2001 Cav BAR.svg (з 2001 года)

Сярэбраны знак, без эмалі, носіцца на левым баку грудзей. Для жанчын прадугледжаны бант з ордэнскай стужкі.

Парадак узнагароджання[правіць | правіць зыходнік]

Ордэнам узнагароджвае Прэзідэнт Італіі са згоды Старшыні Савета Міністраў Італіі. У асобых выпадках, Прэзідэнт можа узнагароджваць па ўласнай ініцыятыве (лац.: Motu proprio).

Звычайна, узнагароджанне здзяйсняецца 2 разы ў год — 2 чэрвеня (Дзень заснавання рэспублікі) і 27 снежня (Дзень Канстытуцыі).

Узнагароджваюць ордэнам асоб старэйшых за 35 гадоў. Як правіла, прамежак паміж узнагароджаннямі павінен складаць не менш за тры гады. Сенатары і Дэпутаты не могуць быць узнагароджаны ордэнам да выхаду ў адстаўку.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ордэны Італіі