Ордэн «Перамога»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ордэн "Перамога" Маршала Васілеўскага

Ордэн «Перамога» — вышэйшы ваенны ордэн СССР, быў заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 8 лістапада 1943 г. адначасова з салдацкім ордэнам Славы. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 жніўня 1944 г. зацверджаны ўзор і апісанне стужкі ордэна «Перамога», а таксама парадак нашэння планкі са стужкай ордэна. Усяго было 20 узнагароджанняў і сямнаццаць кавалераў (трое ўзнагароджваліся двойчы, адзін пазбаўлены ўзнагароды пасмяротна).

Кавалеры Ордэна[правіць | правіць зыходнік]

  • 1. Маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў (за вызваленне правабярэжнай Украіны)
  • 2. Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі (за вызваленне правабярэжнай Украіны)
  • 3. Маршал Савецкага Саюза І. В. Сталін (за вызваленне правабярэжнай Украіны)
  • 4. Маршал Савецкага Саюза І. С. Конеў (за вызваленне Польшчы і фарсіраванне Одэра)
  • 5. Маршал Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскі (за вызваленне Польшчы)
  • 6. Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі (за планаванне баявых аперацый і каардынацыю дзеянняў франтоў)
  • 7. Маршал Савецкага Саюза Р. Я. Маліноўскі (за вызваленне тэрыторыі Аўстрыі і Венгрыі)
  • 8. Маршал Савецкага Саюза Ф. І. Талбухін (за вызваленне тэрыторыі Аўстрыі і Венгрыі)
  • 9. Маршал Савецкага Саюза Л. А. Говараў (за вызваленне Эстоніі)
  • 10. Маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў (За ўзяцце Берліна)
  • 11.Маршал Савецкага Саюза С. К. Цімашэнка (за планаванне баявых аперацый і каардынацыю дзеянняў франтоў)
  • 12.Генерал арміі А. І. Антонаў (за планаванне баявых аперацый і каардынацыю дзеянняў франтоў)
  • 13.Генерал арміі ЗША Дуайт Эйзенхаўэр (за выдатныя поспехі ў правядзенні баявых аперацый вялікага маштабу, у выніку якіх была дасягнута перамога Аб'яднаных Нацый над гітлераўскай Нямеччынай)
  • 14.Фельдмаршал сэр Бернард Мантгомеры (за выдатныя поспехі ў правядзенні баявых аперацый вялікага маштабу, у выніку якіх была дасягнута перамога Аб'яднаных Нацый над гітлераўскай Германіяй)
  • 15.Генералісімус Савецкага Саюза І. В. Сталін (за перамогу над Германіяй)
  • 16.Король Румыніі Міхай I Гогенцолерн-Зігмарынген (За мужны акт рашучага павароту палітыкі Румыніі ў бок разрыву з гітлераўскай Германіяй і саюза з Аб'яднанымі нацыямі ў момант, калі яшчэ не вызначылася ясна паражэнне Германіі)
  • 17. Маршал Польшчы Міхал Роля-Жымерскі (за выдатныя заслугі ў справе арганізацыі ўзброеных сілаў Польшчы і за паспяховае правядзенне баявых аперацый Войска Польскага ў вырашальных бітвах супраць агульнага ворага - гітлераўскай Германіі)
  • 18. Маршал Савецкага Саюза К. А. Мерацкоў (за паспяховае кіраўніцтва войскамі ў вайне супраць Японіі)
  • 19. Маршал Югаславіі Іосіп Броз Ціта (за выдатныя поспехі ў правядзенні баявых аперацый вялікага маштабу, якія спрыяюць дасягненню перамогі Аб'яднаных Нацый над гітлераўскай Германіяй)
  • 20. Маршал Савецкага Саюза Л.І.Брэжнеў (пазбаўлены)

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Знак ордэна «Перамога» ўяўляе сабой выпуклую пяціканцовую рубінавую зорку, абрамленую брыльянтамі. У прамежках паміж канцамі зоркі разыходзяцца промні, усеяныя брыльянтамі. Сярэдзіна зоркі уяўляе сабой круг, пакрыты блакітнай эмаллю, абрамлены лаўровай-дубовым вянком. У цэнтры круга залаты малюнак крамлёўскай сцяны з маўзалеем Леніна і Спаскай вежай у цэнтры. Над выявай надпіс белымі эмалевымі літарамі «СССР». У ніжняй частцы круга на чырвонай эмалевай стужачцы надпіс белымі эмалевымі літарамі «ПЕРАМОГА».

Знак ордэна вырабляецца з плаціны. Ва ўпрыгожванні ордэна выкарыстаны плаціна, золата, срэбра, эмаль, пяць штучных рубінаў ў прамянях зоркі і 174 дробных дыямента.

Памер зоркі паміж процілеглымі вяршынямі 72 мм. Дыяметр круга з выявай Спаскай вежы - 31 мм. Агульная вага ордэна - 78 г. Утрымоўванне плаціны ў ордэне - 47 г, золата - 2 г, срэбра - 19 г. Вага кожнага з пяці рубінаў - 5 карат. Агульная вага брыльянтаў на знаку - 16 карат.

На адваротным баку знак мае наразны штыфт з гайкай для прымацавання ордэна да адзення.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]