Ордэн Святога Георгія
| Ордэн Святога Георгія | |
|---|---|
Знак ордэна Св. Георгія 4-й ст. 1850-я гады |
|
| Дата заснавання | 26 лістапада (7.XII) 1769 |
| Заснавальнік | Кацярына II |
| Статус | Вышэйшы ваенны ордэн за баявыя заслугі |
| Дэвіз | «За службу і адвага» |
| Колькасць ступеняў | 4 |
| Знакі ордэна | |
| Знак ордэна | залаты крыж, пакрыты белай эмаллю |
| Зорка | залатая чатырохпрамянёвая ромбападобная |
| Стужка | жоўта-чорная |
| Ордэнскія адзенні | ёсць (з 1833) |
| Ордэнская стужка | |
| Адпаведнасць табелі аб рангах | |
| ступень | класы па табелі |
| 1 2 3 4 |
I—II I—III I—VI I—XII |
| Гл. таксама | |
Імператарскі Ваенны ордэн Святога Вялікамучаніка і Пераможца Георгія (Ордэн Святога Георгія) — вышэйшая ваенная ўзнагарода Расійскай імперыі. У пашыраным сэнсе — усёахопны комплекс адрозненняў афіцэраў, ніжніх чыноў і вайсковых падраздзяленняў.
Заснаваны імператрыцай Кацярынай II 26 лістапада (7 снежня) 1769 у гонар Святога Георгія для адрознення афіцэраў за заслугі на поле бою. Меў чатыры ступені адрознення. Ордэнам узнагароджана больш за 10 тысяч чалавек, першай, вышэйшай ступенню ордэна — усяго 23 чалавека, з іх толькі чацвёра сталі кавалерамі ўсіх 4 ступеняў. А таксама 2 ускладання на сябе знакаў ордэна 1-й ступені: імператрыцай Кацярынай II па выпадку заснавання ордэна і імператарам Аляксандрам II па выпадку святкавання 100-летняга юбілею ордэна[1]. Другой ступені ордэна былі ганараваны 125 чалавек.
Падчас Грамадзянскай вайны на Усходнім фронце Рускай арміі і ў Паўночнай арміі ў 1918 — 1920 гадах практыкавалася ўзнагароджанне ордэнам (за выключэннем вышэйшых 1-й і 2-й ступеняў). На Каўказскім фронце ўзнагароджвалі да сярэдзіны 1918 года.
У савецкай Расіі ордэн быў скасаваны пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. З 2000 года ордэн Святога Георгія — ваенная ўзнагарода Расійскай Федэрацыі[2].
Ордэнскія знакі не нумараваліся, але вяліся спісы ўзнагароджаных.
Ордэн Святога Георгія вылучаўся сваім статутам сярод іншых расійскіх ордэнаў як узнагарода за асабістую доблесць у баі, і заслугі, за якія афіцэр мог быць ўзнагароджаны, строга рэгламентаваліся статутам ордэна.
Узнагароджаныя [правіць]
Зноскі
- ↑ У 1969 годзе князь Уладзімір Кірылавіч усклаў на сябе знакі ордэна Св. Георгія 1-й ступені ў сувязі з 200-годдзем яго заснавання, стаўшы 26-м і апошнім на сённяшні дзень яго кавалерам; аднак легітымнасць гэтага самаўскладання аспрэчваецца, а сам Уладзімір Кірылавіч у спісы кавалераў ордэна 1-й ступені звычайна не ўносіцца.
- ↑ Ордэн адноўлены Кказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі «Аб дзяржаўных узнагародах Расійскай Федэрацыі» ад 2 сакавіка 1992 года № 2424-1; але толькі Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 8 жніўня 2000 года № 1463 зацверджаны статут і апісанне новага ордэны Святога Георгія.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ордэн Святога Георгія
Шаблон:Кавалеры ордэна Святога Георгія