Ордэн мечаносцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ордэн мечнікаў)
Пячатка Ордэна

Ордэн мечаносцаў, Ордэн братоў мяча (ням.: Schwertbrueder) — рыцарскі ордэн, створаны на землях сучасных Латвіі і Эстоніі рыжскім біскупам Альбертам фон Буксгёўдэнам (1202) і зацверджаны Папай Рымскім (1205). Ордэн ажыццяўляў ваенна-рэлігійную экспансію, падпарадкоўваючы аўтахтоннае насельніцтва, на ўсходнім кірунку ўступіў у ваеннае процістаянне з Полацкім княствам, забраў яго прыгарады Кукенойс і Герцыке. Пасля буйнога паражэння ад літоўцаў пад Саўлямі (1236) Ордэн згодна з булай папы рымскага Грыгорыя IX аб'яднаўся з Тэўтонскім (12 мая 1237) і стаў яго паўночным аддзелам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]