Оркрыст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Оркрыст (англ.: Orcrist) — меч з легендарыума Джона Р. Р. Толкіна.

Першая згадка пра гэты меч сустракаецца ў творы Дж. Толкіна «Хобіт, або Туды і назад», калі чараўнік Гэндальф знайшоў яго ў пячоры трох закамянелых троляў. У перакладзе з сіндарына Оркрыст азначае «Знішчальнік гоблінаў» (самі гобліны называлі яго «Кусач»). Пазней гном Торын Дубашчыт стаў яго ўладальнікам.

Як і ўсе мячы, выкаваныя эльфамі, Оркрыст свеціцца сінім ці белым агнём, калі оркі знаходзяцца побач, як і Джала Більба Бэгінса і Гламдрынг Гэндальфа, якія таксама былі выраблены эльфамі з горада Гондаліна.

Пасля гібелі Торына ў Бітве Пяці Войскаў меч захоўваўся на яго магіле ў глыбіні Адзінокай Гары. Паводле легенд гномаў, пры набліжэнні ворагаў Оркрыст пачынаў свяціцца, таму на цытадэль гномаў нельга было напасці нечакана.