Оскар Зарыскі
Оскар Зарыскі (сапраўдныя імя і прозвішча Ошэр Зарыцкі; англ. Oscar Zariski; 24 красавіка 1899, Кобрын - 4 ліпеня 1986, Бруклайн, штат Масачусетс, ЗША) — амерыканскі матэматык.
Бацькі - Бецалель Зарыцкі і Хана Тенэнбаўм. Першапачаткова навучаўся ў Кіеўскім універсітэце, у 1920, падчас Грамадзянскай вайны, эмігруе ў Італію, дзе робіцца вучнем знакамітай італьянскай школы алгебраічнай геаметрыі - Кастэльнуова, Энрыкеса і Северы. У 1927 па запрашэнні Лефшэца эмігруе ў ЗША, дзе працуе ва ўніверсітэце Джона Хопкінса, затым у Гарвардскім універсітэце.
Асноўныя працы ў галіне алгебры, асабліва камутатыўнай алгебры, якую ён звязаў з алгебраічнай геаметрыяй і надаў патрэбную строгасць высноваў сваіх настаўнікаў-італьянцаў (таксама неабходна адзначыць важны ўклад у гэтым напрамку А. Вейля і ван дэр Вардэна).
Лаўрэат прэміі Вольфа за 1981.
Выказаў знакамітую гіпотэзу аб уласцівасцях алгебраічных многачленаў (Гіпотэза Зарыскага).
| Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы | |
|---|---|
|
1978: Гельфанд • Зігель | 1979: Лерэ • Вейль | 1980: Картан • Калмагораў | 1981: Альфорс • Зарыскі | 1982: Уітні • Крэйн | 1983/84: Чэрн • Эрдэш | 1984/85: Кадайра • Леві | 1986: Эйленберг • Сельберг | 1987: Іта • Лакс | 1988: Хірцэбрух • Хёрмандэр | 1989: Кальдэрон • Мілнар | 1990: Джорджы • Пятэцкі-Шапіра | 1992: Карлесон • Томпсан | 1993: Громаў • Цітс | 1994/95: Мозер | 1995/96: Ленглендс • Уайлс | 1996/97: Келер • Сінай | 1999: Ловас • Штэйн | 2000: Бот • Сер | 2001: Арнольд • Шэла | 2002/03: Сато • Тэйт | 2005: Маргуліс • Новікаў | 2006/07: Смейл • Фюрстэнберг | 2008: Дэлінь • Грыфітс • Мамфард | 2010: Яу Шынтан • Саліван | |
|
| Матэматыка · Мастацтва · Хімія · Фізіка · Медыцына · Сельская гаспадарка |
