Остзейскае дваранства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Остзейскае дваранства — сукупная назва курляндскага, ліфляндскага і эстляндскага дваранства. Этнічна належалі, галоўным чынам, да остзейскіх (балтыйскіх, прыбалтыйскіх) немцаў.

Паходжанне остзейскага дваранства[правіць | правіць зыходнік]

Остзейскае дваранства паходзіць у значнай частцы ад рыцараў Нямецкага (тэўтонскага) ордэна, выхадцаў з Германіі, якія агнём і мячом звярталі ў XIIIXIV стагоддзі ў хрысціянства на ўсходнім узбярэжжы Балтыкі балтыйскія і прыбалтыйска-фінскія плямёны імем Рымскага Папы і каталіцкай царквы, а новазвернутых язычнікаў, продкаў латышоў і эстонцаў, звярнулі ў паднявольных працаўнікоў на заваяваных землях Латвіі і Эстоніі. Замацаваўшыся ў заваяваных землях (ням. Ost-SeeУсходняе мора, г.зн. Балтыйскае) яны заснавалі там гарады і крэпасці, і ўвялі феадальнае кіраванне. Ужо ў XVI стагоддзі остзейскія дваране перайшлі з каталіцтва ў лютэранства, заваяваныя для царквы ўладанні абвясцілі сваёй уласнасцю, а звернутых імі ў каталіцтва мясцовых жыхароў перазвярнулі ў лютэранства[1].

Остзейскае дваранства напачатку XX стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Першай сусветнай вайны остзейскія дваране сталі ініцыятарамі і камандзірамі мясцовых прагерманскіх нямецкіх ваенных фарміраванняў у Латвіі і Эстонііпрыбалтыйскага ландэсвера. З дапамогай гэтых ваенных фарміраванняў яны спрабавалі перашкодзіць здабыццю падчас распаду Расійскай імперыі незалежнасці Латвіі і Эстоніі, захапіць там уладу і стварыць на іх землях нямецкае герцагства[2], манархам якога будзе прускі кароль. Пацярпеўшы паражэнне ў Эстонскай вызваленчай вайне, у якой супраць іх на боку ўзброеных сіл Эстоніі ваявалі і латышскія часці, шматлікія прыбалтыйскія немцы рэпатрыяваліся ў Германію[3]. Нямала актыўных нацыстаў былі выхадцамі з остзейскіх дваран.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Немцы в Латвии (руск.) . latvia.lv. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2009.
  2. Смирин Г., Основные факты истории Латвии — Рига: Sl, 1999
  3. Gesetz über die Angelegenheiten der Vertriebenen und Flüchtlinge: § 1 Vertriebener (ням.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Андреева Н.С. Статус немецкого дворянства в Прибалтике в начале XX в. // Вопросы истории. 2002. № 2. С. 44-61;
  • Андреева Н.С. Прибалтийские немцы и российская правительственная политика в начале XX в. СПб.: «Мiръ», 2008. 310 С.