Крысцін Осцік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Осцік-Крысцін)
Крысцін Осцік
Трубы
Трубы
2-і кашталян віленскі
1419 — 1442
Папярэднік Міхал Мінігайла
Пераемнік Кезгайла Валімонтавіч

Нараджэнне 1363
Смерць 1443
Род Радзівілы і Осцікі
Бацька Сірпуцій[d]
Дзеці Радзівіл Осцікавіч[1], Станіслаў Осцікавіч[d], Барталамей Осцікавіч[d] і Міхал Осцікавіч[d]
Дзейнасць арыстакрат, дзяржаўны служачы

Крысцін Осцік з Кернава (каля 13631442/1443) — літоўскі баярын, староста ўшпольскі і пянянскі (1398—1401), кашталян віленскі (не пазней 1418—1442). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Трубы».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згаданы ў 1398 годзе як сведка Салінскага дагавору[2]. З 1411 годзе згаданы з хрысціянскім імем Крысцін. Браў удзел у пасольствах да магістра Ордэна ў 1426, 1431 і 1437 гадах.

Пэўна вядома толькі адно яго вотчыннае ўладанне — вёска Даўклібішкі паблізу Майшаголы[3]. Яго бацька меў уладанні паміж Кернавам і Вількамірам.

Меў брата Доргія — магчыма, але не пэўна, таго Доргія, ад якога вядзецца род Судзімонтаў з Хожава. Быў жанаты з Ганнай невядомага паходжання. Саламон Рысінскі ў пачатку XVII ст. у генеалогіі Радзівілаў адзначыў, што Осцік жаніўся двойчы і з кожнай жонкай меў трох сыноў. Невядома, якімі крыніцамі карыстаўся Рысінскі, але ён слушна назваў імёны трох малавядомых сыноў Осціка[4]. Меў сыноў Радзівіла (родапачынальніка Радзівілаў), Станіслава або Станьку (родапачынальніка Осцікаў), Міцьку і Бартку[5].

Бацькам Осціка і Доргія пазнейшыя крыніцы называюць Сірпуція, які па гіпотэзе Уладзіслава Сямковіча мог быць нашчадкам іншага Сірпуція, брата вялікага князя Трайдзеня.

Гіпатэтычны радавод[правіць | правіць зыходнік]

Гісторык Уладзіслаў Сямковіч, зыходзячы з генеалагічных легенд, дакументальных і тапанімічных звестак, прапанаваў гіпатэтычную генеалогію продкаў Осціка і Доргія, схема якой пададзена ніжэй. Аднак, Сямковіч у значнай ступені грунтаваў сваю гіпотэзу на так званай уставе Альгерда пра крэваў, якую лічаць фальсіфікатам Тэадора Нарбута[6].

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Осцік
 
 
Сірпуцій
 
Ліздзейка
 
Віршул
 
Сірпуцій
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Доргій
 

Зноскі

  1. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  2. Liv-, Est- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Abteilung 1. Bd. 4. 1394—1413. — Reval, 1859. — S. 227—227.
  3. Jaworski R. Z najdawniejszych dokumentów do dziejów domeny Radziwiłłowskiej // Studia Źródłoznawcze. — 2001. — T. 39. — S. 111.
  4. Risinskis S. Trumpas pasakojimas apie garsiuosius šviesiausiojo didiko Biržų ir Dubingių kunigaikščio Kristupo Radvilos žygius. — Vilnius, 2000. — P. 135.
  5. Semkowicz 1920, s. 39—41.
  6. Гл. тэкст дакумента з каментарамі на сайце «Гісторыя Беларусі IX—XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы»: http://starbel.narod.ru/d004.htm Архівавана 10 мая 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Rocznik polskiego towarzystwa heraldycznego. — 1920. — Т. 5.