Осій, цар ізраільскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Осій (іўр.: הוֹשֵׁעַ, стар.-грэч.: Ὡσηέ) — сын Ілы, апошні цар ізраільскі (730 — 722 да н.э.). Пры ім Самарыя была захоплена і разбурана асірыйскім царом Саргонам II. Царскі сталец Осій заняў праз забойства свайго папярэдніка. Каб вызваліцца ад асірыйскай залежнасці, Осій пайшоў на саюз з егіпецкім фараонам. Тады, апераджаючы далейшы ход падзей, асірыйскі цар Салманасар V захапіў Осія і пасадзіў у турму, а сам прайшоўся па ўсёй яго дзяржаве і ўзяў у аблогу Самарыю, якую трымаў у асадзе 3 гады. На 9-м годзе валадарства Осія Самарыя была захоплена Саргонам II, а яе жыхары пераселены ў розныя месцы Асірыйскай дзяржавы, дзе многія з іх асіміляваліся і прынялі іншае веравызнанне[1].

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.148. ISBN 5-343-00151-3..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.148. ISBN 5-343-00151-3.