Отакар Бржэзіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Отакар Бржэзіна
Otokar Březina
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Вацлаў Ебавы
Псеўданімы Otokar Březina і Václav J. Danšovský[1]
Дата нараджэння 13 верасня 1868(1868-09-13)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 1929(1929-03-25)[2][3][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Чэхія
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, філосаф
Кірунак сімвалізм
Жанр паэзія
Мова твораў чэшская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Дзяржаўная прэмія Чэхіі
Узнагароды

ганаровы доктар[d] (1919)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Отакар Бржэзіна (чэшск.: Otokar Březina, сапраўднае імя Вацлаў Ебавы; 13 верасня 1868 — 25 сакавіка 1929) — чэшскі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Пачаткі. Першыя літаратурныя спробы, выдаваныя пад псеўданімам Вацлаў Даншаўскі, адносяцца да гадоў навучання ў гімназіі ў Тэлчы (18831887). Першыя апублікаваныя вершы маюць эпічны характар і з лёгкім сацыяльным падтэкстам апісваюць звычайныя жыццёвыя гісторыі. У прозе трымаецца наіўна-бадзёрага гумару, з дапамогай якога спрабуе намаляваць розныя чалавечыя тыпы. У прозе адчувальны ўплыў Яна Неруды. Пасля заканчэння гімназіі працуе настаўнікам, жыве на самоце з пачуццём адзіноты і нерэалізаванасці.

У 18871892 гадах піша пераважна прозу. Адмаўляецца ад гумарыстычнага тону, творы гэтага перыяду носяць прыкметы натуралізму, галоўнымі матывамі застаюцца смерць, згадкі пра мінулае і непераадольная адзінота. Навелы «Důležitý den života příštipkáře», «Protější okno».

У 18901891 гадах узнікае «Román Eduarda Brunnera», які аўтар праз год сам знішчыў. Няўдача гэтага раману, у які Отакар Бржэзіна ўкладаў шмат аўтарскіх надзей, стала прычынай творчага крызісу. Ён захапляецца Бадлерам і Шапенгаўэрам, у творах пераважаюць песімістычныя, меланхалічныя настроі. Прымае Шапенгаўэрава ўяўленне пра свет як абсалютны самападман і ілюзію. У гэты час узнікае тэорыя арыстакратычнай выключнасці мастацтва. Отакар Бржэзіна стаецца з рэалістычнага празаіка паэтам-сімвалістам.

У гэты час чэшская літаратура перажывала крызіс і стаяла на парозе неабходнасці пераходу да новых мастацкіх сродкаў. Шмат паэтаў рэзка змяняюць характар сваёй творчасці (Антанін Сова, Карэл Главачак, Станіслаў Костка Нойман, Іржы Карасек з Львовіцаў), пачынаецца новая эпоха ў літаратурнай крытыцы (Францішак Ксавер Шальда).

У 1907 годзе Отакар Бржэзіна перастае займацца літаратурнай творчасцю.

Два разы (у 1924 і 1928 гадах) быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Паэтычная творчасць Отакара Бржэзіны, знаходзячыся на памежжы мастацтва і філасофскай медытацыі, належыць да каштоўнасцей еўрапейскага літаратурнага сімвалізму. Цалкам у суладдзі з сімвалістычнай тэорыяй паэт успрымаў рэлігійныя факты як сімвалы. Хаця канстанты аўтарскага мастацкага свету знаходзяцца пад пэўным уплывам хрысціянства, яго духоўны свет не кіруецца законамі хрысціянскай духоўнасці, а прасякнуты духоўнасцю філасофскага ідэалізму. Літаратурная творчасць Отакара Бржэзіны знаходзіцца на вяршыні чэшскага сімвалізму. Сімвалісцкія сродкі выразнасці ў паэта хутка аўтаматызаваліся, ператвараліся ў метафарычныя клішэ, праз гэта сімвалізм хутка страчваў сваю мастацкую сутнасць. Таму многія паэты ў хуткім часе адышлі ад сімвалізму (Антанін Сова), а новае пакаленне ўжо стаіць на новых, антысімвалісцкіх пазіцыях (Франя Шрамек, Францішак Гельнер, Віктар Дзік, Карэл Томан)

Бібліяграфія (паэтычныя зборнікі)[правіць | правіць зыходнік]

  • «Tajemné dálky» (1895) («Таемныя далячыні»)
  • «Svítání na západě» (1896) («Світанне на захадзе»)
  • «Větry od pólů» (1897) («Вятры з палюсоў»)
  • «Stavitelé chrámu» (1899) («Будаўнікі храму»)
  • «Ruce» (1901) («Рукі»)

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Otakar Brezina // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Otokar Březina // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. BillionGraves — 2011.
  7. а б Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Zur Rezeption Schopenhauers und Nietzsches im tschechischen Symbolismus
  • Petr Holman: Frequenzwörterbuch zum lyrischen Werk von Otokar Březina, in 2 Tln., 1993