Отакар Яраш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Отакар Яраш
чэшск.: Otakar Jaroš
Дата нараджэння 1 жніўня 1912(1912-08-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1943(1943-03-08)[3][1][…] (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  Чэхаславакія
Род войскаў Чэхаславацкая армія ў выгнанні[d][5][6]
Гады службы 19341943
Званне надпаручнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Отакар Я́раш (чэшск.: Otakar Jaroš; 19 ліпеня (1 жніўня) 19128 сакавіка 1943) — чэхаславацкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Отакар Яраш нарадзіўся ў горадзе Лоўні (зараз ва Усцецкім краі Чэхіі). Вучыўся ў электратэхнічным тэхнікуме ў Празе. У 1938 годзе скончыў вышэйшае ваеннае вучылішча ў горадзе Граніцэ (Паўночная Маравія). Пасля акупацыі чэшскіх зямель нямецкімі войскамі эміграваў у 1939 г. у Польшчу, затым у СССР. З 1942 года камандзір роты сфарміраванага ў горадзе Бузулук (Арэнбургская вобласць) 1-га асобнага чэхаславацкага батальёна. Са студзеня 1943 г. на Варонежскім фронце.

1-я рота 1-га асобнага чэхаславацкага батальёна ў складзе 25-й гвардзейскай стралковай дывізіі вызначылася ў баях у ваколіцах сяла Сакалова (Харкаўская вобласць Украіны) 8 сакавіка 1943 г. Отакар Яраш загінуў у гэтым баі. Пахаваны на брацкіх могілках у сяле Сакалова.

Отакару Ярашу пасмяротна прысвоена воінскае званне капітан. Указам Прэзідыума ВС СССР ад 17 красавіка 1943 г. капітану Отакару Ярашу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)[7].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б Databáze Vojenského historického archivu Праверана 30 лістапада 2020.
  3. а б Ярош Отакар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Ярош Отакар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
  5. Databáze Vojenského historického archivu Праверана 30 лістапада 2020.
  6. Databáze příslušníků čs. vojenských jednotek v zahraničí za 2. sv. války Праверана 25 снежня 2022.
  7. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза надпоручику Ярошу Отакару Францевичу» от 17 апреля 1943 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 23 апреля (№ 16 (222)). — С. 1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]