Ота Месмер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ота Месмер
Отто Мессмер
Род дзейнасці езуіт
Дата нараджэння 14 ліпеня 1961(1961-07-14)
Месца нараджэння Караганда, Казахстан
Дата смерці 28 кастрычніка 2008(2008-10-28) (47 гадоў)
Месца смерці Масква
Грамадзянства
Альма-матар

Ота Геранімавіч Месмер (руск.: Отто Геранимович Мессмер, ням.: Otto Messmer; 14 ліпеня 1961, Караганда, Казахстан28 кастрычніка 2008, Масква) — расійскі рымска-каталіцкі дзеяч, кіраўнік езуітаў краін СНД (20022008).

З шматдзетнай каталіцкай сям'і нямецкага паходжання. У 1 верасня 1982 у Вільнюсе ўступіў у ордэн езуітаў. 29 мая 1988 рукапакладзены ў святары. У ліпені 1988 пасля сканчэння Рыжскай вышэйшай каталіцкай духоўнай семінарыі па накіраванні кардынала Юліяна Вайвадса прыехаў служыць у Цалінаград (цяпер — Астана). Затым быў рэктарам Новасібірскай каталіцкай перадсемінарыі. Вечныя шлюбы склаў 2 кастрычніка 2001. Ад 2002 — старшыня Незалежнага Расійскага рэгіёна Таварыства Ісуса. У 2008 быў забіты разам з эквадорскім святаром Вікторам Бетанкурам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]