Ота Паўль Герман Дзільс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ота Паўль Герман Дзільс

Ота Паўль Герман Дзільс (ням.: Otto Paul Herrmann Diels; 23 студзеня 1876, Гамбург - 7 сакавіка 1954, горад Кіль) — нямецкі хімік-арганік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын вядомага нямецкага лінгвіста і даследчыка рэлігій Германа Аляксандра Дзільса.У 1899 годзе скончыў Берлінскі ўніверсітэт, дзе з 1906 года быў прафесарам; з 1916 года прафесар Кільскага ўніверсітэта.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Дзільс прапанаваў у 1927 спосаб дэгідравання арганічных злучэнняў з дапамогай селену без змены іх вугляроднага шкілета; дэгідраваў халестэрын і іншыя стэрыны.

Нобелеўская прэмія[правіць | правіць зыходнік]

У 1928 годзе сумесна з К.Альдэрам адкрыў дыенавы сінтэз і атрымаў з дапамогай гэтага метаду вялікую колькасць арганічных злучэнняў розных класаў (Нобелеўская прэмія па хіміі, 1950, сумесна з К.Альдэрам).