Ота Юльевіч Шміт
О́та Ю́льевіч Шміт (18 (30) верасня 1891, Магілёў — 7 верасня 1956) — савецкі матэматык, астраном, даследчык Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР, з 1935 года (сябра Украінскай Акадэміі навук з 1934, член-карэспандэнт АН СССР з 1933), Герой Савецкага Саюза (1937). Заснавальнік і загадчык кафедры вышэйшай алгебры (1929—1949) фізіка-матэматычнага факультэта / механіка-матэматычнага факультэта МДУ. У 1930-34 гадах кіраваў знакамітымі арктычнымі экспедыцыямі на ледакольных параходах «Георгий Седов», «Александр Сибиряков» і «Челюскин». Распрацоўваў касмаганічную гіпотэзу ўтварэння целаў Сонечнай сістэмы ў выніку кандэнсацыі каласонечнага газава-пылавага воблака.
Аўтар прац па вышэйшай алгебры (тэорыі групаў). Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар «Большой Советской Энциклопедии» (1924—1942).
З 28 лютага 1939 года па 24 сакавіка 1942 года быў віцэ-прэзідэнтам АН СССР.
Продкі Ота Шміта па бацькоўскай лініі паходзяць з немцаў-каланістаў, якія перабраліся ў Латвію у ІІ пал. 18 стагоддзя, а па матчынай — латышы з суседняга хутара.
Ота Шміт з'яўляецца бацькам Сігурда Отавіча Шміта (нар. у 1922), савецкага і расійскага гісторыка.
Ушанаваньне імя [правіць]
- Першы савецкі навуковы ледакол, спушчаны на ваду ў 1979 годзе, меў назву «Ота Шміт»
- У Ліпецку, Адэсе, Казані, Геленджыку, Днепрапятроўску, Ніжнім Ноўгарадзе, Вінніцы, Мурманску ёсць вуліцы названыя ў гонар вучонага, у родным горадзе Шміта — Магілёве — праспект.
- У 1995 годзе Расійскай акадэміяй навук зацверджаная прэмія О. Ю. Шміта за выбітныя працы ў галіне даследавання і засваення Арктыкі.
Спасылкі [правіць]
- Біяграфія (руск.)
- Лабараторыя імя О. Ю. Шміта
- Раздзел кнігі Лорэна Грэхема «Естествознание, философия и науки о человеческом поведении в Советском Союзе», прысьвечаны О. Ю. Шміту
