Отфрыд Пройслер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Отфрыд Пройслер
ням.: Otfried Preußler
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Otfried Syrowatka
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1923(1923-10-20)[1][2][…]
Месца нараджэння Рэйхенберг, Першая Чэхаславацкая Рэспубліка
Дата смерці 18 лютага 2013(2013-02-18)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Бацька Josef Preußler[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці баечнік
Гады творчасці 19562013
Кірунак Дзіцячая літаратура
Жанр казкі
Мова твораў нямецкая
Дэбют «Маленькі Вадзянік»
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
preussler.de
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

О́тфрыд Про́йслер (ням.: Otfried Preußler; 20 кастрычніка 1923, Рэйхенберг, Першая Чэхаславацкая Рэспубліка18 лютага 2013, Прын-ам-Хімзэ) — нямецкі дзіцячы пісьменнік, па нацыянальнасці — лужычанін (лужыцкі серб). Найбольш вядомыя творы: «Маленькая Баба-Яга», «Маленькі Прывід», «Маленькі Вадзянік» і «Крабат, ці Легенды старога млына».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 20 кастрычніка 1923 года ў Рэйхенбергу (Паўночная Багемія). Бацька Отфрыда захапляўся гісторыяй роднага краю і прывіў гэту любоў сыну. Пасля заканчэння школы Пройслер быў адпраўлены ваяваць на Усходні Фронт, а ў 1944 годзе лейтэнантам трапляе ў савецкі палон. Вярнуўшыся ў 1949 годзе з палону, адшуквае сваіх родных і нявесту, з якой ён у тым жа годзе ажаніўся. Больш за дваццаць гадоў (да 1970 года) працуе настаўнікам і дырэктарам школы ў Баварыі. У гэты ж час пачынае пісаць казкі «Маленькі вадзянік», «Маленькая Баба-Яга», «Маленькі прывід», вельмі нетрадыцыйныя для нямецкай дзіцячай літаратуры — у яго творах па вызначэнні злыя героі выступаюць у ролях станоўчых. Аднак вяршыняй пісьменніцкага майстэрства для Пройслера стала казка «Крабат, ці Легенды старога млына», напісаная па матывах легенд лужыцкіх сербаў, заходнеславянскай народнасці, што пражывае на ўсходзе Германіі па берагах Шпрэе.

Усяго Пройслерам напісана 32 кнігі, якія перакладзены каля 275 разоў на 55 моў свету і атрымалі розныя прэміі. Сумарны тыраж яго кніг дасягае 55 мільёнаў асобнікаў.

Пройслер жыў і працаваў у Гайдэнголзене недалёка ад Розенхайма. З тых часоў, як ён аддаліўся ад спраў, Пройслер пачаў пісаць пра перажытае ў савецкім палоне. Аднак яго ўспаміны будуць апублікаваны толькі пасля яго смерці.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Экранізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўныя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурныя прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1956 — Нямецкая прэмія за кнігі для дзяцей (ням.: Deutscher Kinderbuchpreis), спецыяльны прыз.
  • 1961 — Нямецкая прэмія за кнігі для дзяцей (ням.: Deutscher Kinderbuchpreis), спецыяльны прыз.
  • 1963 — Нямецкая прэмія за кнігі для юнацтва (ням.: Deutscher Jugendbuchpreis).
  • 1971 — Культурная прэмія горада Розенхайма.
  • 1972 — Сярэбранае пяро Ротэрдама (Прэмія за кнігі для моладзі, Нідэрланды).
  • 1972 — Нямецкая прэмія за кнігі для юнацтва.
  • 1972 — Польская прэмія за кнігі для юнацтва.
  • 1973 — Еўрапейская прэмія за кнігі для юнацтва
  • 1973 — Сярэбранае пяро Ротэрдама (Прэмія за кнігі для моладзі, Нідэрланды).
  • 1973 — Прэмія «Выбітная кніга 1973 года» Амерыканскай бібліятэчнай асацыяцыі.
  • 1977 — Прэмія Польскіх выдавецтваў за кнігі для юнацтва.
  • 1979 — Культурная прэмія Судэцкіх немцаў.
  • 1980 — Прэмія «Libro des interés infantil» Міністэрствы культуры Іспаніі.
  • 1987 — Прэмія імя Андрэаса Грыфіуса.
  • 1987 — Каталіцкая прэмія за кнігі для дзяцей
  • 1988 — Прэмія «El-Barco-de-Vapor» (Іспанія)
  • 1988 — Вялікая прэмія Нямецкай акадэміі дзіцячай і юнацкай літаратуры.
  • 1990 — Літаратурная прэмія Эйхендорфа.
  • 1992 — Нямецкая прэмія фэнтэзі гарады Пасау.
  • 1996 — сярэбраны знак Фонду Санта-Марыя.
  • 1997 — Прэмія «Die spielende Hand» Асацыяцыі нямецкіх лялечных тэатраў.
  • 1997 — Культурная прэмія Верхняй Баварыі.
  • 1998 — Прэмія «Wildweibchen» гарады Райхельсхайм.
  • 2000 — Літаратурная прэмія імя Конрада Адэнаўэра.
  • 2001 — Сярэбраная пласціна «El-Barco-de-Vapor» (Іспанія).

Зноскі

  1. а б Otfried Preussler
  2. а б Otfried Preußler // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]