Оўэн Уілсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оўэн Уілсан
Owen Wilson
Імя пры нараджэнні Owen Cunningham Wilson
Дата нараджэння 18 лістапада 1968(1968-11-18)[1][2] (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, комік, сцэнарыст, акцёр агучвання, характарны акцёр, тэлеакцёр, кінапрадзюсар
Кар’ера 1994 — наш час
IMDb ID 0005562
wilson-brothers.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Оўэн Канінгем Уілсан (англ.: Owen Cunningham Wilson, нар. 18 лістапада 1968, Далас, Тэхас, ЗША) — амерыканскі акцёр камедыйнага амплуа, сцэнарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Оўэн — адзін з трох галівудскіх братоў Уілсанаў, апроч яго — яго родныя браты Люк і Эндру Уілсаны.[4] Ён нарадзіўся ў Даласе, штат Тэхас. Бацька Оўэна — Роберт Уілсан (нар. 1941), матка — Лаура Ўілсан (нар. 1939). Першыя яго крокі ў кіно і на тэлебачанні не выклікалі асаблівага ажыятажу. Кар'ернаму росту спрыяла сустрэча з Бэнам Стылерам, у далейшым сябрам Уілсана, які пачаў запрашаць Оўэна да ўдзелу практычна ва ўсіх сваіх праектах: («Узорны самец», «Знаёмства з бацькамі», «Забойная парачка: Старскі і Хатч», «Ноч у музеі»). Акрамя таго, малады акцёр з'яўляўся ў ролях другога плана ў такіх блокбастарах, як «Армагедон».

Оўэн Уілсан у Лондане на прэм'еры фільма «Ён, я і яго сябры», 2006 год.

Да 2000 годзе Оўэн Уілсан быў дастаткова вядомы амерыканскай публіцы, каб прадзюсары прынялі рашэнне ўзяць яго на ролю напарніка Джэкі Чана ў камедыйным вестэрне «Шанхайскі поўдзень», і яго сіквеле — «Шанхайскія рыцары». У 2001 годзе Уілсан быў намінаваны на «Оскар» за сцэнарый трагікамедыі «Сямейка Тэненбаўм», напісаны разам з сябрам і пастаянным суаўтарам Уэсам Андэрсанам, а ў 2005 годзе сыграў галоўную ролю ў самай касавай камедыі года — «Няпрошаныя госці», якая забяспечыла яму месца ў вышэйшай лізе галівудскіх акцёраў камічнага амплуа.

Наступны камедыйны праект у 2006 годзе — «Ён, я і яго сябры»  — распрацоўваўся цалкам пад Оўэна Уілсана. У тым жа годзе агучыў аднаго з персанажаў мультфільма «Тачкі».

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаўся з актрысай Кейт Хадсан.

26 жніўня 2007 года Уілсан быў дастаўлены ў бальніцу Санта-Монікі пасля спробы самагубствы.[5] Паводле паведамленняў прэсы, акцёр прыняў вялікую колькасць лекаў, пасля чаго ўскрыў сабе вены на абодвух запясцях. Прычынай гэтага быў разрыў адносін з Кейт Хадсан.[6] Праз некаторы час яны зноў аднавілі іх, але потым пара абвясціла пра сваё канчатковае растанне.

У студзені 2011 года акцёр і яго сяброўка Джэйд Дуэл заявілі, што чакаюць першынца[7]. 14 студзеня 2011 года ў пары нарадзіўся сын, хлопчыка назвалі Роберт Форд[8].

Абраная фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1996
ф Бутэлькавая ракета Bottle Rocket Дыгнан
1996
ф Кабельшчык The Cable Guy хлопец на спатканні з Робін
1997
ф Анаконда Anaconda Гэры Дыксан
1998
ф Армагедон Armageddon Оскар
1998
ф Вечная поўнач Permanent Midnight Нікі
1999
ф Здань дома на ўзгорку The Haunting Люк Сандэрсан
1999
ф Сняданак чэмпіёнаў Breakfast of Champions Монтэ Рапід
1999
тф Цеплавое бачанне і Джэк Heat Vision and Jack голас цеплавога бачання
1999
ф Пазбаўлены жыцця The Minus Man Ван Сьеджэрт
2000
ф Знаёмства з бацькамі Meet the Parents Кевін Рэўлей
2000
ф Шанхайскі поўдзень Shanghai Noon Рой О`Бэнан
2001
ф У тыле ворага Behind Enemy Lines штурман лейтэнант Крыс Бернет
2001
ф Узорны самец Zoolander Хэнсел
2001
ф Сямейка Тэненбаўм The Royal Tenenbaums Элай Кэш
2002
ф Ашукаць усіх I Spy спецыяльны агент Алекс Скот
2003
ф Шанхайскія рыцары Shanghai Knights Рой О`Бэнан
2004
ф Вакол свету за 80 дзён Around the World in 80 Days Уілбер Райт
2004
ф Знаёмства з Факерамі Meet the Fockers Кевін Рэўлей
2004
ф Вялікі крадзеж The Big Bounce Джэк Раян
2004
ф Воднае жыццё The Life Aquatic with Steve Zissou Нед Плімптан
2004
ф Забойная парачка: Старскі і Хатч Starsky & Hutch Кен Хатчынсан
2005
ф Гісторыя Уэндэла The Wendell Baker Story Ніл Кінг
2005
ф Няпрошаныя госці Wedding Crashers Джон Беквіт
2006
ф Ноч у музеі Night at the Museum Джэдзідая
2006
ф Ён, я і яго сябры You, Me and Dupree Рэндзі Дзюпры
2006
мф Тачкі Cars Маланка Мак-Куін
2007
ф Цягнік на Дарджылінг The Darjeeling Limited Фрэнсіс Уайтман
2008
ф Школа выжывання Drillbit Taylor Боб «Дрылбіт» Тэйлар
2008
ф Марлі і я Marley & Me Джон Гроган
2009
ф Ноч у музеі 2 Night at the Museum: Battle of the Smithsonian Джэдзідая
2009
мф Цудоўны містар Фокс Fantastic Mr. Fox трэнер Скіп
2010
ф Мармадзюк Marmaduke Мармадзюк
2010
ф Хто ведае... How Do You Know Мэці
2010
ф Знаёмства з Факерамі 2 Little Fockers Кевін Рэўлей
2011
ф Бясшлюбны тыдзень Hall Pass Рык
2011
ф Поўнач у Парыжы Midnight in Paris Гіл Пендэр
2011
мф Тачкі 2 Cars 2 Маланка Мак-Куін
2011
ф Вялікі год The Big Year Кені Бостык
2013
ф Кадры The Internship Нік
2013
мф Індыкі: Назад у будучыню Free Birds Рэджы
2014
ф Гатэль «Гранд Будапешт» The Grand Budapest Hotel

Прадзюсар[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1998
ф Акадэмія Рашмар Rushmore прадзюсар
2001
ф Сямейка Тэненбаўм The Royal Tenenbaums выканаўчы прадзюсар
2006
ф Ён, я і яго сябры You, Me and Dupree прадзюсар

Сцэнарыст[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1996
ф Бутэлькавая ракета Bottle Rocket сцэнарыст
1998
ф Акадэмія Рашмар Rushmore сцэнарыст
2001
ф Сямейка Тэненбаўм The Royal Tenenbaums сцэнарыст

Зноскі

  1. Owen Wilson // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Owen Wilson // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. filmreference.com biography
  5. Owen Wilson Suicide Attempt Confirmed — MTV Movie News| MTV
  6. "Owen Wilson: Battling Depression". Newsweek. 2007-10-14. Праверана 2008-06-14.
  7. Оўэн Уілсан рыхтуецца стаць бацькам (руск.). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 15 студзеня 2011.
  8. Spletnik - Роберт Форд: Оўэн Уілсан даў імя сыну Архівавана 23 студзеня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]