О-но Ясумара
| О-но Ясумара | |
| 太 安万侶 | |
Партрэт О-но Ясумара (XIX стагоддзе) |
|
| Дата нараджэння: |
? |
|---|---|
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
гісторык, храніст |
| Мова твораў: | |
О-но Ясумара (? - 15 жніўня 723) — японскі культурны дзеяч перыяду Нара, кіраўнік Міністэрства народных спраў, аўтар японскай гістарычнай хронікі «Кодзікі».
Біяграфія [правіць]
О-но Ясумара быў сынам О-но Хамудзі, ваеннага і арыстакрата, які выслужыўся пасля Смуты Дзінсін 672 года.
У 704 годзе О-но Ясумара атрымаў 5-ы чынавенскі ранг малодшага ўзроўню, а ў 711 годзе - 5-ы ранг старэйшага ўзроўню. У тым жа годзе па загадзе Імператара Когэна ён запісаў паданні аб Імператарскім доме Японіі з вуснаў Хіэды-но Арэ, які ведаў іх на памяць, і прадставіў імператарскаму двару. Праца складаўся з трох скруткаў і атрымаў назву «Кодзікі» - «Запісы аб дзеяннях старажытнасці». Мяркуюць, што О-но Ясумара быў таксама адным з складальнікаў іншай гістарычнай хронікі «Ніхон сёкі», але дакладных дадзеных, якія пацвярджаюць гэтую здагадку няма.
У 715 годзе О-но Ясумара павысілі да 4-га малодшага рангу, а ў наступным годзе ён стаў кіраўніком роду О. О-но Ясумара памёр 15 жніўня 732 года, будучы кіраўніком Міністэрства народных спраў.
У 1979 годзе, у квартале Конасэ горада Нара, пасярод чайнай плантацыі была знойдзена магіла О-но Ясумара.
Літаратура [правіць]
- Рубель В. А. Японська цивілізація: традиційне суспільство і державність — Київ: «Аквілон-Прес», 1997.
- Aston, W G; Terrence Barrow. Nihongi : chronicles of Japan from the earliest times to A. D. 697 — Tuttle Publishing, 1995. — ISBN 978-0-8048-3674-6.
- Philippi, Donald L. Kojiki — Tokyo: University of Tokyo Press, 1968. — ISBN 0-8600-8320-9.
| Гэта пачатак артыкула пра асобу з Японіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |