О Гык Роль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
О Гык Роль
Нараджэнне 7 студзеня 1930(1930-01-07)
Смерць 9 лютага 2023(2023-02-09) (93 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр
Званне генерал
Узнагароды
Order of Kim Il Sung

О Гык Роль (кар.: 오극렬) (нар. 1931) — паўночнакарэйскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, намеснік старшыні Дзяржкамітэта абароны КНДР (з лютага 2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Карэйскай вайны (1950—1953 гг.) О Гык Роль прымаў удзел у баявых дзеяннях у званні лейтэнанта, а затым вучыўся ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ ў СССР, стаўшы потым рэктарам паўночнакарэйскага лётнага вучылішча і камандуючым ВПС. Валодае рускай, кітайскай і англійскай мовамі. У 80-х гадах О Гык Роль быў на пасту начальніка Генштаба Карэйскай народнай арміі, быў членам Цэнтральнага ваеннага камітэта партыі і яе галоўнага палітупраўлення.

Ёсць меркаванне, што з-за канфлікту з тагачасным міністрам абароны КНДР О Дзін У быў вымушаны пакінуць гэтыя пасты, але добрыя зносіны з Кім Чэн Ірам дазволілі яму працягнуць работу. Ён стаў загадчыкам камітэту па справах грамадзянскай абароны ЦК ППК, затым узначаліў стратэгічны аддзел.

Дэпутат Вярхоўнага народнага сходу КНДР з 1967 года, у 1992 годзе быў узнагароджаны ордэнам Кім Ір Сена.

Жанаты, мае 7 дзяцей.

Зноскі