П’ер Рышар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П'ер Рышар)
П’ер Рышар
фр.: Pierre Richard
Дата нараджэння 16 жніўня 1934(1934-08-16)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэлеакцёр, кінаакцёр, комік, кінарэжысёр, сцэнарыст, мемуарыст
Узнагароды
ордэн «За заслугі» афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
IMDb ID 0007069
pierre-richard.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер Рышар Морыс Шарль Леапольд Дэфе (фр.: Pierre Richard Maurice Charles Léopold Defays; 16 жніўня 1934, Валансьен, дэпартамент Нор) — французскі кінаакцёр-комік і рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 жніўня 1934 года ў сям'і тэкстыльнага прамыслоўца. Выхоўваўся ў сям'і свайго дзеда, нашчадка старадаўняга арыстакратычнага роду, які жыў на поўначы Францыі. Па дасягненні паўналецця П'ер Рышар з'ехаў у Парыж паступаць на драматычныя курсы, супраць чаго выступаў яго дзед. Гэта паслужыла падставай для разрыву будучага акцёра з сям'ёй.

Акцёр[правіць | правіць зыходнік]

Паступіў на знакамітыя драматычныя курсы Шарля Дзюлена, а затым праходзіў стажыроўку ў Жана Вілара. Аднак у тэатры яму не шанцавала; яму заўсёды давалі ролі другога плану.

Яму даводзілася падзарабляць выступамі на падмостках кафэ-тэатраў, радавых кабарэ і прэстыжных мюзiк-холаў. Рышар добра танцаваў.

У 1967 годзе яго запрасіў рэжысёр Іў Рабер для здымак у фільме «Блажэнны Аляксандр». Пазней Рышар зняўся ў яго ў вядомых фільмах пра прыгоды высокага бландына.

У 1976 годзе П’ер Рышар зняўся ў фільме «Цацка» рэжысёра Франсіса Вебера.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1958
ф Манпарнас, 19 Montparnasse 19 студэнт мастацкай школы (не згаданы ў тытрах)
1978
ф Уцёкі La Carapate Жан-Філіп Дзюрок
1980
ф Удар парасона Le Coup Du Parapluie Грэгуар Леконт
2023
ф Жанна Дзюбары Jeanne du Barry герцаг Рышэльё

Зноскі

  1. Pierre Richard // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pierre Richard // GeneaStar
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.