П’етра Бемба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П'етра Бемба)
П’етра Бемба
італ.: Pietro Bembo
кардынал
з 20 снежня 1538
камерленга Калегіі кардыналаў[d]
1542 — 1543
Папярэднік Rodolfo Pio da Carpi[d]
Пераемнік Juan Álvarez de Toledo[d]

Нараджэнне 20 мая 1470[1][2]
Смерць 19 студзеня 1547 (76 гадоў)
Месца пахавання
Род House of Bembo[d]
Бацька Бернарда Бемба
Веравызнанне Каталіцкая Царква[5]
Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік, паэт, бібліятэкар, гісторык, перакладчык, эсэіст, каталіцкі святар, гуманіст, філолаг, эрудыт, святар, празаік, каталіцкі біскуп
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера літаратура[4] і багаслоўе[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П'етра Бемба (італ.: Pietro Bembo; 20 мая 1470, Венецыя18 студзеня 1547, Рым) — італьянскі гуманіст, кардынал і навуковец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

П'етра Бемба нарадзіўся ў знатнай сям'і венецыянскіх патрыцыяў, яго першым настаўнікам быў бацька, Бернарда Бемба, які прытрымліваўся гуманістычных традыцый і займаў высокія пасады ў Венецыянскай рэспубліцы. З 1478 года П'етра пражывае з сям'ёй у Фларэнцыі. Яму добра даваліся мовы, Бемба хутка вывучыў тасканскі дыялект, пазней латынь і грэчаскую мову ў Месіне ў знакамітага візантыйскага філолага Канстанціна Ласкарыса. П'етра прыняў духоўны сан, аднак прысвяціў сябе навуцы і жыў у Ферары, Урбіна і Рыме, дзе стаў выдатным членам акадэміі навукоўцаў Альда Мануцыя.

У 1513 годзе Бемба стаў сакратаром Папы Льва X, на час пантыфікатаў Адрыяна VI і Клемента VII вярнуўся ў Падую, дзе жыла яго каханая Маразіна. Да сваёй смерці ў 1535 годзе Маразіна нарадзіла Бемба траіх дзяцей, акрамя таго, вядомая любоўная перапіска паміж ім і Лукрэцыяй Борджыяй, з якой, як мяркуецца, яго таксама звязвала любоўная сувязь.

У 1529 годзе П'етра Бемба становіцца гістарыёграфам Венецыянскай рэспублікі, а з 1530 г. кіраваў бібліятэкай Св. Марка. У 1539 годзе ён атрымаў тытул кардынала, а праз два гады — біскупства Губіа. Кардынал П'етра Бемба дзякуючы сваёй рознабаковай адукацыі лічыўся доўгі час кандыдатам у Папы.

Творчасць і спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Pietro Bembo, Historia Veneta, 1729

Пра Этну[правіць | правіць зыходнік]

Фрагмент ліста П'етра Бемба Папе Льву X (паміж 1517 і 1519 гадамі).

«Пра Этну» — дыялог П'етра Бемба, напісаны па вяртанні з Месіны, дзе ён праходзіў навучанне ў Канстанціна Ласкарыса. Твор напісаны ў форме дыялогу паміж П'етра і яго бацькам Бернарда. У ім распавядаецца пра ўзыходжанне на Этну, якое аўтар здзейскіз вяртаючыся дамоў. Бацька і сын абмяркоўваюць вулкан, яго гісторыю, абапіраючыся на ўласны вопыт і творы класікаў. Кніга была выдадзена ў 1496 годзе Альдам Мануцыем.

Азаланскія гутаркі[правіць | правіць зыходнік]

Sogno, 1492-1494

У вялікай літаратурнай спадчыне Бемба (трактаты, лісты, дыялогі, гісторыя Венецыі з 1487 па 1513 г., вершы) самымі ўслаўленымі апынуліся «Азаланскія гутаркі» — дыялогі на італьянскай мове ў прозе і вершах. Упершыню выдадзеныя ў 1505 годзе, «Азаланскія гутаркі», над якімі Бемба працягваў працаваць і ў наступныя гады, шмат разоў перавыдаваліся (у XVI стагоддзі было больш дваццаці іх публікацый) і атрымалі шырокую вядомасць. Сваё сачыненне Бемба прысвяціў знакамітай Лукрэцыі Борджыя, якая, магчыма, натхніла яго на стварэнне «Азаланскіх гутарак». У іх адбіваецца моцнае ўздзеянне неаплатанічнай філасофіі кахання і прыгажосці: акцэнт ставіцца на боскім паходжанні прыгажосці, на паступовай трансфармацыі пачуццёвага кахання ў духоўную. Бемба выступаў і як тэарэтык праблемы фарміравання італьянскай мовы. У трактаце «Развагі ў прозе пра народную мову» (1525 г.) ён адстойваў перавагі тасканскага дыялекту, у якім бачыў аснову літаратурнай італьянскай мовы, і заклікаў звяртацца да мовы Петраркі і Бакача. У стылі Петраркі напісаны і шматлікія лірычныя вершы Бемба, які стаў родапачынальнікам паэзіі петраркізму. Прыхільнікі лірыкі вялікага паэта ў Італіі і за яе межамі — у Англіі, Францыі, Польшчы, Далмацыі — культывавалі стыль Петраркі, памеры вершаскладання, але асабліва — гаму любоўных пачуццяў, дапаўняючы яе ідэалізаванымі схемамі ў духу філасофіі неаплатанізму.

Зноскі

  1. http://www.treccani.it/enciclopedia/pietro-bembo_%28Dizionario-Biografico%29/
  2. а б в Contemporaries of Erasmus: A Biographical Register of the Renaissance and ReformationUniversity of Toronto Press, 2003. — Т. 1.
  3. а б Бембо Пьетро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 23 кастрычніка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]