П’етра Веры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П'етра Веры)
П'етра Веры

П'етра Веры (12 снежня 1728, Мілан - 28 чэрвеня 1797) — італьянскі асветнік, філосаф, эканаміст, юрыст.

Быў звязаны з французскімі энцыклапедыстамі.

Займаючы адміністрацыйныя пасады, садзейнічаў правядзенню ў Ламбардыі ў 1760-80-х гг. мытных і фінансавых рэформаў. Быў віцэ-прэзідэнтам падліковай палаты, затым дзяржаўным дарадцам і старшынёй Міланскага патрыятычнага таварыства заахвочвання земляробства, рамёстваў і мануфактур. У 1786 годзе, з-за пераўтварэння Міланскага герцагства, пазбавіўся ўсіх пасад у аўстрыйскай адміністрацыі. Праз дзевяць гадоў, у занятым французамі Мілане быў прызначаны членам гарадскога праўлення.

Памёр у гарадской ратушы ў 1797 годзе.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Meditazioni sulla economia politica
  • Meditazioni sulla economia politica, Gen., 1771;
  • Varii opuscoli di economia publica, у кн.: Scrittori classici italiani di economia politica. Parte moderna, t. 16, ed. P. Custodi, Mil., 1804;
  • Storia di Milano, v. 1-4, Mil., 1830.