Паала Веранезэ
| Паала Веранезэ | |
Аўтапартрэт, дэталь «Шлюб у Кане Галілейскай» |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Паала Кальяры |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
Па́ала Веране́зэ (іт. Paolo Veronese), пры нараджэнні Па́ала Калья́ры (італ. Paolo Cagliari, 1528 -19 красавіка 1588) — адзін з найслынных жывапісцаў венецыянскай школы, празваны Веранезэ па месцы нараджэння, сын скульптара Габрыеля Каліяры, вучань Антоніа Бадзіле.
У сваіх юнацкіх творах («Мадонна», рэштках фрэсак з Casa Contarini, фрэсках вілы Саранца і вілы Фанцола) ён праявіў характэрныя асаблівасці веронскай школы з яе пяшчотным каларытам, але разам з тым і паказаў свабоду стварэння мастацкіх вобразаў, якой ён быў абавязаны ўплыву рафаэлеўскай школы. Дзякуючы хуткай славе аб яго таленце ён ва ўзросце 27-28 гадоў быў прызваны ў Венецыю для ўпрыгожвання рызніцы царквы Святога Себасціяна. Мастак выканаў ускладзеную на яго задачу, што да 1570 яму даводзілася пастаянна вяртацца да работ для гэтай царквы, а па смерці удастоіўся гонару быць пахаваным у гэтым храме. Яго працы ў царкве Святога Себасціяна адрозніваюцца лёгкасцю малюнка і далікатным, цёплым каларытам, уласцівым веронскай школе:
- Каранаванне Найсвяцейшай Дзевы
- Эсфір перад Артаксерксам (Ксеркс I)
- Каранаванне Эсфір і трыумф Мардахея
- Алтарны абраз Багародзіцы
- Фрэскі, якія паказваюць жыццё і пакуты Святога Себасціяна
- Хрыстос у Сімона Фарысея
Знакамітыя працы [правіць]
- Шлюб у Кане Галілейскай — каля 1562 года.
- Баль у доме Левія — 1573 год.
Літаратура [правіць]
- Паала Веранезе // БЭ ў 18 тамах. Т.4, Мн., 1997, С.94-95
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паала Веранезэ