Паанга
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Паанга (код ISO 4217: TOP) – афіцыйная валюта Каралеўства Тонга з 1967 года, калі замяніла тангангскі фунт па курсе 1 фунт = 2 паанга. Дзеліцца на 100 сеніці. Звычайна скарачаецца да T$. Паанга прывязаны да некалькіх валютаў: аўстралійскага, новазеландскага і амерыканскага долараў і японскай іены.
У абарачэнні існуюць манеты вартасцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 сеніці і 1 паанга і банкноты вартасцю 1, 2, 5, 20 і 50 паанга.
Гісторыя [правіць]
Паанга быў уведзены ў абарачэнне 3 красавіка 1967 года, каб замяніць танганскі фунт. Да 11 лютага 1991 года паанга быў прывязаны выключна да аўстралійскага долара па курсе 1 : 1, але пасля пераходу да прывязкі да некалькіх валютаў, курс паанга паступова зніжаецца. У 2006 годзе за адзін аўстралійскі долар давалі 1,6 паанга.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паанга
