Пабла Дарада

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Пабла Дарада (ісп.: Pablo Dorado; 22 чэрвеня 190818 лістапада 1978) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Нападнік. ЧС 1930.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар'еру футбаліста ў сярэдзіне 1920-х гадоў у сталічнай «Белье Вісце». З 1929 па 1932 год 7 раз выступаў за зборную Уругвая, паспеўшы вызначыцца трыма забітымі галамі. Дарада правёў на пераможным чэмпіянаце свету 1930 3 матчы і забіў 2 мячы, у тым ліку адкрыўшы лік на 12-й хвіліне ў фінале супраць зборнай Аргенціны. Разам з Эрнеста Маскероні, быў адным з самых маладых ігракоў у чэмпіёнскай камандзе.

Пасля чэмпіянату свету Пабла Дарада перайшоў з «Белье Вісты» у аргенцінскі «Рывер Плейт», у складзе якога ў 1932 годзе стаў чэмпіёнам Аргенціны.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.


Зборная Уругвая па футболу — чэмпіён свету 1930

бр Энрыке Бальестрэрас • бр Капучіні • аб Ларэнца Фернандэс • аб Дамінга Тэхера • аб Альвара Хестыда • аб Эрнэста Маскероні • аб Хасэ Насасі • па Хасэ Леандра Андрадэ • па Мелоньо • па Піріс • па Ріольфо • нап Хуан Ансельма • нап Пабла Дарада • нап Педра Петронэ • нап Хасэ Педра Сеа • нап Эктар Скаронэ • нап Віктарыяна Сантас Ірыяртэ • нап Сантас Урдзінаран • нап Эктар Кастра • Трэнер: Альберта Супічы