Павел Ізотавіч Якубовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Ізотавіч Якубовіч
Файл:Pavel Yakubovich.jpg
Род дзейнасці журналіст, рэдактар, галоўны рэдактар, ваенны
Дата нараджэння 23 верасня 1946(1946-09-23) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Ізотавіч Якубовіч (нар. 23 верасня 1946, Унеча, Бранская вобласць, РСФСР; псеўданімы Павел Старадуб, Ксенафонт Суперфасфатаў і інш.) — беларускі журналіст, галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» (1995—2018), прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага (1975) і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1973).

Атрымаў вядомасць у савецкі час сваімі фельетонамі і спартыўнымі рэпартажамі, потым перайшоў на палітычныя тэмы. Працаваў загадчыкам аддзела ў газеце «Знамя юности» (1977—1987), рэдактарам аддзела ў часопісе «Крыніца» (1987—1988), аглядальнікам у «Народнай газеце» (1988—1994), першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия» (1994—1995).

Узначальваў экспертную групу аб умовах доступу апазіцыі да дзяржаўных СМІ, праца якой бясплённа вялася да лютага 2000 г.[1]. 31 снежня 2006 г. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прысуджэнні Паўлу Якубовічу прэміі «За духоўнае адраджэнне».

Увосень 2007 года Якубовіч выконваў місію спецпасланніка прэзідэнта РБ. У Ізраілі ён правёў серыю сустрэч з ізраільскімі чыноўнікамі і журналістамі, спрабуючы ўрэгуляваць канфлікт, выкліканы заявамі Аляксандра Лукашэнкі наконт Бабруйска як былога яўрэйскага горада, ператворанага яго жыхарамі ў «свінушнік», і да т. п. Паводле П. Якубовіча, ён сустракаўся з прэзідэнтам Ізраіля Ш. Перэсам і ўзяў у яго інтэрв’ю, якое мусіла з’явіцца ў «бліжэйшых нумарах» «Советской Белоруссии»[2]. Аднак гэтае інтэрв’ю не з’явілася і на 10 гадоў пазней[3][4].

Пасля аднаго з фельетонаў «Ксенафонта Суперфасфатава» ў «Советской Белоруссии» (06.03.2009; як выявілася пазней[5], пад псеўданімам «Суперфасфатаў» хаваўся сам галоўны рэдактар) скончыла жыццё самагубствам салігорская праваабаронца Яна Палякова, зганьбаваная ў фельетоне. П. Якубовіч лічыць яе суіцыд «трагічным, жахлівым супадзеннем» і сцвярджае, што невінаваты: «У мяне нават даведка ёсць»[5].

3 студзеня 2011 г. А. Лукашэнка прызначыў П. Якубовіча членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6].

У сярэдзіне 2010-х гадоў быў уключаны ў «Савет абшчыны»[7] (кіроўны орган Саюза беларускіх яўрэйскіх аб’яднанняў і абшчын) і застаецца ў ім па стане на 7 лютага 2018 г.[8]. Уключэнне П. Якубовіча ў кіраўніцтва названага Саюза выклікала крытыку з боку яўрэйскіх актывістаў[4][7].

6 лютага 2018 г. А. Лукашэнка адхіліў П. Якубовіча з пасады галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия»[9].

Павел Якубовіч арганізаваў некалькі «круглых сталоў», прысвечаных тэме сталінскіх рэпрэсій, быў ініцыятарам таго, каб дзяржава ўзяла ўдзел у мемарыялізацыі і ахове Курапатаў, і стаў каля вытокаў адпаведнай грамадскай камісіі, у якую пагадзіліся ўвайсці актывісты, якія шмат гадоў апекаваліся Курапатамі. У выніку быў абвешчаны конкурс на памятны знак ад улады ў Курапатах, а таксама прайшоў збор грошай. Пасля адстаўкі ў лютым 2018 года Якубовіча выключылі з усіх ініцыятываў і камісій, звязаных з Курапатамі[10].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ляховіч, А. Сыстэма ўлады і сыстэма апазыцыі пасьля альтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбараў 1999 году / Андрэй Ляховіч // Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.). 2-е выд., папр. і дап. — Беласток — Вільня: Беларускае гістарычнае таварыства — Інстытут беларусістыкі, 2011. — 1228 с.: іл. — С. 176—184. — ISBN 80-86961-16-8.
  2. https://www.sb.by/articles/p-i-yakubovich-vstretilsya-s-prezidentom-izrailya.html
  3. http://belisrael.info/?p=9337
  4. а б http://belisrael.info/?p=13674
  5. а б https://news.tut.by/society/580015.html Архівавана 1 сакавіка 2018.
  6. https://news.tut.by/politics/210393.html Архівавана 8 лютага 2011.
  7. а б http://belisrael.info/?p=3891
  8. http://евреи.бел/o-nas.html
  9. Лукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА (руск.)
  10. Павел Якубовіч: У Курапатах зрабілі інфернальнае, адчуваю спустошанасць. Паважаю Дашкевіча і Севярынца // Наша Ніва, 16.04.2019
  11. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.