Павел Іозеф Шафарык
| Павел Іозеф Шафарык | |
| славацк.: Pavol Jozef Šafárik | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
26 чэрвеня 1861 (66 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Альма-матэр: | |
Павел Іозеф ШАФАРЫК (13.5.1795, в. Кабельярове, Славакія — 26.6.1861) — чэшскі і славацкі філолаг, гісторык, паэт; дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху.
Скончыў Іенскі ўніверсітэт (1817). Працаваў у гімназіі ў г. Нові-Сад (1819-33), з 1848 дырэктар бібліятэкі Пражскага ўніверсітэта. Адзін з лідараў Пражскага паўстання 1848.
Выступіў як паэт (зборнік «Татранская Муза са славянскай лірай», 1814). Даследаваў славянскія мовы і культуры, абгрунтаваў іх агульнасць у працы «Гісторыя славянскай мовы і літаратуры на ўсіх дыялектах» (1826), «Аб паходжанні славян» (1828), «Славянскія старажытнасці» (1837), «Славянская этнаграфія» (1842); пытанні гісторыі чэшскай, славацкай, сербскай моў, паходжанне пісьма ў славян («Пачаткі старачэшскай граматыкі», 1841; «Помнікі старадаўняга пісьменства ў паўднёвых славян», 1851; «Аб паходжанні і радзіме глаголіцы», 1858, і інш.). Распрацоўваў пытанні тэорыі вершаскладання (трактат «Пачаткі чэшскай паэтыкі, у прыватнасці прасодыі», 1818, з Ф. Палацкім).
Яго працы — першыя ў сусветнай гістарыяграфіі грунтоўныя даследаванні па славянскім этнагенезе — паўплывалі на развіццё славяназнаўства ў іншых краінах.
Спасылкі [правіць]
- Elemente der altböhmischen Grammatik. Prag, 1847
- Slowanský národopis. W Praze, 1842
- Acta archivi Veneti spectantia ad historiam Serborum et reliquorum Slavorum meridionaliom. Collegit et transcripsit Joannes Schafárik
| Гэта пачатак артыкула пра лінгвіста. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |