Павел Аляксандравіч Рыбак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Рыбак
Поўнае імя Павел Аляксандравіч Рыбак
Нарадзіўся 11 верасня 1983(1983-09-11)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см[2]
Вага 83 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск) 9 (0)
2002—2006 Беларусь Лакаматыў (Мінск) 57 (3)
2003   Беларусь Ліда 7 (0)
2004   Беларусь Смаргонь 14 (2)
2007—2008 Беларусь Гомель 40 (2)
2009—2010 Беларусь Мінск 51 (1)
2011—2014 Беларусь Нёман (Гродна) 111 (3)
2015—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 127 (12)
2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 14 (1)
2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 20 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2022.

Павел Рыбак (нар. 11 верасня 1983, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у Гродна, але потым апынуўся ў Мінску. Гуляў за розныя клубы, а ў 2011 годзе вярнуўся ў гродзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам (зрэдку выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца). Улетку 2014 года, пасля зыходу з клуба Івана Дзенісевіча, стаў капітанам каманды.

У снежні 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» трывала замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з салігорцамі[4]. У сезоне 2016 дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі чэмпіянату, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам турніру. У снежні 2016 года яшчэ на адзін сезон падоўжыў пагадненне з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2017 стаў таксама капітанам «гарнякоў». У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Рыбак застанецца ў камандзе на наступны сезон[6].

У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя аб там, што абаронца можа пакінуць «Шахцёр»[7], аднак у выніку Павел застаўся ў клубе, толькі перадаў капітанства Андрэю Клімовічу. У сезоне 2018 быў іграком стартавага складу і другі раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі. Сітуацыя паўтарылася ў 2019 годзе, калі абаронца толькі ў ліпені не гуляў з-за траўмы і трэці раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.

У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр», а ў студзені 2020 года стаў іграком «Іслачы»[8]. Быў асноўным абаронцам каманды, з мая па верасень не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад.

У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[9]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, з чэрвеня стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[10] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля завяршэння кар’еры стаў працаваць трэнерам у акадэміі мінскага «Дынама».

У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[11].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 Д1 Тарпеда-МАЗ Беларусь 9 0
2002 Д2 Лакаматыў Беларусь 9 0
2003 (1) Д1 Лакаматыў Беларусь 4 0
2003 (2) Д2 Ліда Беларусь 7 0
2004 Д2 Смаргонь Беларусь 14 2
2005 Д1 Лакаматыў Беларусь 20 1
2006 Д1 Лакаматыў Беларусь 24 2
2007 Д1 Гомель Беларусь 21 1
2008 Д1 Гомель Беларусь 19 1
2009 Д1 Мінск Беларусь 23 0
2010 Д1 Мінск Беларусь 28 1
2011 Д1 Нёман Беларусь 23 2
2012 Д1 Нёман Беларусь 28 0
2013 Д1 Нёман Беларусь 29 1
2014 Д1 Нёман Беларусь 31 0
2015 Д1 Шахцёр Беларусь 25 2
2016 Д1 Шахцёр Беларусь 24 2
2017 Д1 Шахцёр Беларусь 28 2
2018 Д1 Шахцёр Беларусь 27 4
2019 Д1 Шахцёр Беларусь 23 2
2020 Д1 Іслач Беларусь 14 1
2021 Д1 БАТЭ Беларусь 20 1

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Pavel Rybak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcbate.by/ru/team/first-team/id2470
  3. Павел Рыбак перешел из "Немана" в солигорский "Шахтер" (руск.). football.by (8 снежня 2014). Праверана 8 лютага 2024.
  4. "Шахтер" продлил контракты с Рыбаком и Старгородским (руск.). football.by (12 лістапада 2015). Праверана 8 лютага 2024.
  5. Бушма и Рыбак продлили соглашения с "Шахтером", Игнятиевич и Котенко покинули клуб (руск.). football.by (2 снежня 2016). Праверана 8 лютага 2024.
  6. Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
  7. «Шахтер» может расстаться с Янушем, Бурко и Олехновичем (руск.). by.tribuna.com.
  8. Рыбак подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (1 студзеня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
  9. Павел Рыбак перешел из "Ислочи" в БАТЭ (руск.). football.by (27 студзеня 2021). Праверана 8 лютага 2024.
  10. Павел Рыбак покинул БАТЭ (руск.). football.by (26 студзеня 2022). Праверана 8 лютага 2024.
  11. Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 8 лютага 2024.
  12. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 8 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]