Павел Андрэевіч Дудчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Андрэевіч Дудчык
Дата нараджэння 12 ліпеня 1918(1918-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1994(1994-04-17) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d]
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Павел Андрэевіч Дудчык (12 ліпеня 1918, вёска Казённыя Паршні, Аршанскі раён — 17 красавіка 1994) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Чырвонай Арміі з 1938 г. У 1942 г. скончыў Бранскае ваенна-палітычнае вучылішча, у 1950 г. — Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу.

У Вялікую Айчынную вайну з мая 1942 г. на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах. Вызначыўся ў баях пад горадам Ліепая і за вёску Берзі (сучасны Добэльскі край, Латвія) у снежні 1944 г.: артылерыйская батарэя пад камандаваннем капітана Дудчыка за 6 гадзін адбіла 11 варожых контратак, знішчыла каля 200 гітлераўцаў, падбіла 8 танкаў і прымусіла ворага адступіць. Герой Савецкага Саюза (29.06.1945 г.).

Да 1959 г. у Савецкай Арміі, палкоўнік. Працаваў начальнікам штаба грамадзянскай абароны на Мінскім аўтазаводзе[1]. Памёр і пахаваны ў Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]