Павел Васілевіч Суляндзіга

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Павел Суляндзіга, 2011 г.

Павел Васілевіч Суляндзіга (20 лютага 1962, сяло Алон Пажарскага раёна Прыморскага края) — расійскі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў Хабараўскім дзяржаўным педагагічным універсітэце. З 1984 да 1987 г. займаўся педагагічнай дзейнасцю, выкладаў матэматыку ў школе, таксама працаваў намеснікам дырэктара.

У 1987 годзе быў абраны старшынём выканаўчага камітэту Савета народных дэпутатаў, займаў гэтую пасаду да 1991 г. З гэтага года працаваў прэзідэнтам Асацыяцыі карэнных малалікіх народаў Прыморскага края і старшынём нацыянальнага савету народных дэпутатаў сяла Чырвоны Яр. У 19931994 гг. быў кіраўніком праектнага камітэту па захаванні біяразнастайнасці ў басейне ракі Бікін. Да 1995 кіраваў праектам «Традыцыйныя рамёствы карэнных малалікіх народаў і развіццё этналагічнага турызму». У 1995 годзе пакінуў пасаду старшыні нацыянальнага савету народных дэпутатаў і быў прызначаны дарадцам губернатара Прыморскага края, займаўся пытаннямі карэнных малалікіх народаў Поўначы, займаў гэтую пасаду да 1997 г. У 1997 годзе займаўся праектам «Рэгіянальнае заканадаўства па карэнных малалікіх народах на Далёкім Усходзе», займаў пасаду дырэктара праекта. У гэтым жа годзе стаў віцэ-прэзідэнтам, а ў 2001 г. — першым віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі карэнных малалікіх народаў Поўначы, Сібіры і Далёкага Усходу Расійскай Федэрацыі (пакінуў пасаду ў 2010). З 2000 да 2002 — таксама на пасадзе старшыні праўлення сакратарыяту карэнных народаў Арктычнай рады, з 2003 да 2006 — намеснік старшыні працоўнай групы Арктычнай рады па ўстойлівым развіцці. У 2004 годзе стаў прэзідэнтам міжнароднага фонду «Батані». У 20062009 гг. — член грамадскай палаты Расіі.

Намеснік старшыні сталага форуму ААН па пытаннях карэнных народаў.

З 1999 г. з'яўляецца сурэдактарам часопіса «Свет карэнных народаў — жывая Арктыка».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны граматамі Міністэрства адукацыі РСФСР, ЦК УЛКСМ, Урада Расіі, Савета Федэрацыі Расіі.