Павел Дзмітрыевіч Рэшатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Дзмітрыевіч Рэшатаў
руск.: Павел Дмитриевич Решетов
Дата нараджэння 26 жніўня 1911(1911-08-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 1944(1944-06-27) (32 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19391940, 19421944
Званне сяржант
Бітвы/войны савецка-фінляндская вайна, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Славы
Ордэн Славы

Павел Дзмітрыевіч Рэ́шатаў (руск.: Павел Дмитриевич Решетов; 13 (26) жніўня 1911 — 27 чэрвеня 1944) — удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, камандзір кулямётнага аддзялення, сяржант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945, пасмяротна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

П. Д. Рэшатаў нарадзіўся ў вёсцы Бегунова (зараз у Калінінскім раёне Цвярской вобласці Расіі). Скончыў школу. Працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады на радзіме. У Чырвонай Арміі з 1939 г. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 г. у партызанах. Пасля пераходу лініі фронту з сакавіка 1942 г. зноў у Чырвонай Арміі, на Заходнім фронце. За ўдзел у аперацыі «Марс» у снежні 1942 г. узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам Славы 3-й ступені. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Лёзненскага і Бешанковіцкага раёнаў Віцебскай вобласці.

Камандзір аддзялення 226-го стралковага палка 63-й стралковай дывізіі (39-я армія, 3-ці Беларускі фронт) сяржант П. Д. Рэшатаў вызначыўся 26 ліпеня 1944 г. у баі каля вёскі Абухава (Бешанковіцкі раён). Знішчыўшы каля 140 салдат праціўніка, рабіўшых спробу вырвацца з віцебскага «катла», падарваў сябе і яшчэ некалькі ворагаў апошняй гранатай.

Пахаваны на Вайсковых могілках у вёсцы Смародзіна Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік у вёсцы Уна Лёзненскага раёна.
  • Імем П. Д. Рэшатава названа вуліца ў гарадскім пасёлку Лёзна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]