Павел Сямёнавіч Маразенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Павел Маразенка)
Павел Маразенка
Імя пры нараджэнні Павел Сямёнавіч Маразенка
Дата нараджэння 5 ліпеня 1939(1939-07-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 ліпеня 1991(1991-07-14) (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр, кінаакцёр
Кар’ера 19601991
Узнагароды
Заслужаны артыст Украіны
IMDb ID 0606131

Павел Сямёнавіч Маразе́нка (руск.: Павел Семёнович Морозе́нко, укр.: Павло Семенович Морозенко; 5 ліпеня 1939 — 14 ліпеня 1991) — савецкі акцёр тэатру і кіно, заслужаны артыст Украінскай ССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 ліпеня 1939 года у невялікім украінскім мястэчку Сняжное Данецкай вобласці.

У 1960 годзе скончыў Кіеўскі нацыянальны інстытут тэатра, кіно і тэлебачання імя Івана Карпенка-Карага. У гэтым жа годзе дэбютаваў у кіно выканаў галоўную мужчынскую ролю (галоўную жаночую ролю выканала актрыса Людміла Гурчанка) у фільме рэжысёра Уладзіміра Дзенісенкі  (укр.) «Раман і Франчэска»  (руск.). У 1967 годзе Павел Маразенка зняўся у адной з галоўных роляў у культавым фільме рэжысёра Уладзіміра Матыля «Жэня, Жэнечка і «Кацюша»  (руск.). У 1970 годзе супрацоўнічаў з кінастудыяй «Беларусьфільм» зняўшыся у фільме рэжысёра Іосіфа Шульмана  (руск.) «Неспадзяваная каханне».

Працаваў у Кіеўскім тэатры імя Івана Франка, у Мікалаеўскім тэатры імя Валерыя Чкалава, у Растоўскім драматычным тэатры імя Максіма Горкага, Кіеўскім театры драмы і камедыі на Левым беразе Дняпра і Маскоўскім тэатры імя Уладзіміра Маякоўскага. Быў членам саюза кінематаграфістаў і саюза тэатральных дзеячаў Украінскай ССР.

Акрамя тэатральных работ прымаў актыўны ўдзел у агучванні на рускую мову савецкіх і замежных фільмаў на Кіеўскай кінастудыі імя Аляксандра Довженкі (з найбольш вядомых работ агучванне акцёра Гойка Міціча у нямецкім фільме «Браты па крыві»).

Павел Маразенка трагічна загінуў (патануў у рацэ Дон) 14 ліпеня 1991 года на тэрыторыі Растоўскай вобласці.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1960 «Раман і Франчэска» — Раман, марак судна «Тарас Шаўчэнка»
  • 1961 «Гады дзявочыя» — Аляксей
  • 1962 «Вяселле Свічкі» — Козэка, наглядчык
  • 1962 «Закон Антарктыды» — Мікалай Шворкін
  • 1963 «Знаемцеся, Балуеў!» — Васіль Марчанка, будаўнік
  • 1965 «Над намі паўдневы крыж» — Фёдар Бойка, палярнік
  • 1966 «Чаму ўсміхаліся зоркі» — Юрый, студэнт
  • 1967 «Дзясяты крок» — Восіп Дзюба, камісар Чырвонай Арміі
  • 1967 "Жэня, Жэнечка і «Кацюша» — Аляксей Зыранаў, сяржант
  • 1967 «Не наканавана» — Дзмітрый Коўбань
  • 1968 «У нядзелю рана зелле збірала»
  • 1968 «Чужы дом» — Фёдар
  • 1968 «Інтрадукцыя» — Лісенка
  • 1968 «Каханне і долары»
  • 1970 «Неспадзяваная каханне» — Аляксей Канцавы, марак
  • 1980 «Бяром усе на сябе» — адмірал
  • 1981 «Танкодром» — Фамін, палкоўнік
  • 1981 «Апошні гейм» — шэф банды
  • 1982 «Пяшчота да равучы зверу» — Савелій Пятровіч Дабратворскі, генерал-лейтэнант
  • 1983 «Паскарэнне»
  • 1983 «Кошт вяртання» — Сяргей, партызан
  • 1985 «Такі дзіўны вечар у вузкім сямейным коле» — ляснічы
  • 1986 «Сустрэчная паласа» — суддзя
  • 1988 «Следства вядуць знаўцы. Справа № 21: Без нажа і кастэт» — генерал-лейтэнант міліцыі
  • 1988 «І святло ў цемры свеціць» — Якаў, сталяр
  • 1989 «Жанчыны, якім пашанцавала» — Эдуард Мацвеевіч Куцепаў, настаўнік
  • 1990 «Дзесяць гадоў без права перапіскі / Zehn Jahre ohne das Recht der Korrespondenz» (сумеснае вытворчасць СССР-ФРГ) — бацька Міхаіла
  • 1990 «Вайна на заходнім напрамку» — Канстанцін Іванавіч Ракуцін  (руск.), генерал-маер
  • 1990 «Заўтра была вайна» — прадстаўнік райкама

Агучванне[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны артыст УССР (1973)
  • Лаўрэат дзяржаўнай прэміі РСФСР імя К. Станіслаўскага за выкананне ролі Рыгора Панцялеевіча Мелехава у спектаклі «Ціхі Дон» (пастаноўка РДТ імя М. Горкага) по раману М. Шолахава (1976)
  • Медаль «У Памяць 1500-годдзя Кіева» (1982)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]