Павел Міхайлавіч Сушко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Міхайлавіч Сушко
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Язэп Сяўня[1]
Дата нараджэння 7 лістапада 1909(1909-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1974(1974-09-26)[2] (64 гады)
Грамадзянства
Дзеці Пятро Паўлавіч Сушко
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская

Павел Міхайлавіч Сушко́[3] (7 лістапада 1909 — 26 верасня 1974) — беларускі савецкі паэт. Псеўданім: Язэп Сяўко. Крыптанім: П. С.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нрадзіўся ў вёсцы Сушкі (зараз у Мёрскім раёне, Віцебскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Працаваў у селькай гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй[4]. У 1920—1931 гадах знаходзіўся на ваеннай службе ў Вільні[4]. Адзін з арганізатараў першага ў Мёрскім раёне калгаса «Баявы партызан», старшыня Чэраскага сельсавета. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, як былы савецкі работнік, трапіў у канцлагер, але пры падтрымцы паплечнікаў вырваўся на волю[5]. Пасля гэтага — сувязны партызанскага атрада «Масква», потым — партызан 4-й Беларускай партызанскай брыгады. Пасля вызваленняя Мёрскага раёна быў мабілізаваны на працоўны фронт у Сібір[5]. З восені 1944 года да вясны 1947 года працаваў на адной з шахт Чарамхоўскага вугальнага басейна[4]. Быў адпушчаны па стану здароўя. Прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі. Працаваў будаўніком, пячніком, кіраваў паляводнай брыгадай у калгасе «Баявы партызан». Быў карэспандэнтам мясцовых і рэспубліканскіх газет[5].

Памёр Павел Міхайлавіч Сушко 26 верасня 1974 года[3][4]. Узнагароджанеы медалямі[4].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца П. Сушко пачаў у 1938 годзе ў прагрэсіўных газетах і часопісах Заходняй Беларусі. У газеце «Кліч партызан» (орган Мёрскага падпольнага райкама) у 1943 годзе выступаў з нататкамі пад псеўданімам Язэп Сяўня. Пісаў вершы пра заходнебеларускае падполле, гераізм партызан, услаўляў радасць мірнай працы, апяваў хараство родных краявідаў. У пасляваенны час выступаў з вершамі і допісамі ў раённай газеце, абласным і рэспубліканскім друку. Вершы П. Сушко «Сцяжынка» і «Ой, ішла дзяўчына» пакладзены на музыку М. Пятрэнкам і А. Палонскім. У Вільнюсе ў акадэмічнай бібліятэцы захоўваецца рукапісны зборнік яго вершаў «Адгалоскі» (1939).

Творы П. П. Сушко змешчаны ў калектыўных зборніках «Сцягі і паходні» (1965) і «У паходзе» (1985), «Ростані волі» (1990)[5][4].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў сына Пятра (1937—1996), беларускага паэта і перакладчыка[6].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]