Павел Пятровіч Буцько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Пятровіч Буцько
Род дзейнасці палітык, рэвалюцыянер, ваенны, матрос
Дата нараджэння 14 лютага 1901(1901-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1986(1986-12-14) (85 гадоў)
Грамадзянства
Партыя
Член у
Прыналежнасць СССР і Інтэнацыянальныя брыгады
Бітвы/войны

Павел Пятровіч Буцько (14 лютага 1901, в. Калядзічы, цяпер Пружанскі раён — 14 снежня 1986) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПЗБ з 1924 года. Адзін са стваральнікаў арганізацый КПЗБ і КСМЗБ у Палескім ваяводстве Польшчы. У 1925—1927 гадах за рэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў турмах Пружан і Брэста. У 1927 годзе ўцёк за мяжу праз Германію і Францыю, на падпольнай рабоце ў Кампартыі Кубы[1].

Удзельнік нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Іспаніі, капітан інтэрнацыянальнай брыгады 46-й ударнай камуністычнай дывізіі (1937—1938). Ваяваў на Мадрыдскім і Арагонскім франтах. З канца 1938 года ў Францыі, потым вярнуўся на Кубу, працаваў у апараце ЦК Кампартыі. У час Другой сусветнай вайны матрос гандлёвага флоту ЗША, які дастаўляў грузы ў СССР.

З 1949 года на радзіме[1], зведаў ганенні[2]. Да 1964 года працаваў у калгасе[2].

Зноскі

  1. а б в Бутько Павел Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
  2. а б ЭГБ 1994, с. 141.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]